Амерыканская кампанія Purina згарнула вытворчасць кармоў для жывёл у Расіі
Кампанія Purina (уваходзіць у канцэрн Nestle) з-за лагістычных цяжкасцяў спыніла вытворчасць і продаж некаторых кармоў для катоў і сабак.
З-за лагістычных цяжкасцяў з пастаўкамі спыненая вытворчасць і продаж кармоў Friskies для катоў і для сабак, Cat Chow, Dog Chow, Gourmet і Darling Dog.
У беларускія заамаркеты гэтыя кармы пастаўляліся з РФ. Цяпер у некалькіх буйных анлайн-заамаркетах ужо амаль не засталося сухога корму для кошак Friskies, а асартымент кансерваў Gourmet звузіўся.
Пры гэтым кампанія працягне продаж у Расіі Purina One, Purina One Dog, Felix, Proplan.
Каментары