Здароўе88

Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць

У вас ранішні рэйс, кіраўнік прызначыў сустрэчу на 8 раніцы, або вам трэба рана ўстаць, каб сабраць дзяцей у школу. Усім нам часам прыходзіцца прачынацца незвычайна рана, і ўсе ведаюць, што перад гэтым бывае дужа цяжка заснуць. Што ж рабіць?

Фота: pixabay.com

Перш за ўсё, эксперты папярэджваюць: калі вы не можаце заснуць, хваляванні пра гэта дакладна не адгоняць бяссонніцу. Наадварот, трывога пра тое, што проста зараз вы губляеце цэнныя хвілінкі сну, не дасць вам расслабіцца і заснуць, піша CNN.

Перш за ўсё, калі вы не прывыклі рана ўставаць і класціся спаць, не думайце, што ў вас лёгка атрымаецца заснуць а 9 вечара. Замест гэтага пачынайце рыхтавацца да сну за пару гадзін да таго, як ляжаце ў ложак, і ідзіце спаць каля 10 гадзін вечара. Старайцеся не піць напоі з кафеінам і не есці салодкае пасля абеду, а таксама пазбягайце алкаголю перад сном — усё гэта не дасць вам лёгка заснуць.

Не карыстайцеся перад сном мабільным і камп’ютарам, бо характэрнае для іх блакітнае святло прымушае мозг думаць, што яшчэ доўжыцца дзень, і перашкаджае выпрацоўцы гармону сну — мелатаніну. Каб супакоіць розум, можна звярнуцца да практык медытацыі — яны дапамогуць расслабіцца і лягчэй заснуць. Напрыклад, скарыстайцеся дыхальнай практыкай 4-7-8, пра якую мы падрабязней пісалі тут.

Калі ж нарэшце прыходзіць раніца і гучыць будзільнік, пастарайцеся як мага хутчэй уключыць яркае святло і, калі толькі гэта стане магчымым, выйдзіце пад сонечнае святло. Так ваш мозг хутчэй зразумее, што ўжо надышоў дзень, і спыніць вытворчасць мелатаніну. Калі атрымаецца, можаце позняй раніцай задрамаць на 20-30 хвілін, а потым як мага раней пайсці спаць вечарам, каб дапамагчы сабе крыху кампенсаваць недахоп сну мінулай ноччу.

Магчыма, у вас атрымалася заснуць, але ж у сярэдзіне ночы вас абудзіла нечаканае паведамленне ці тэрміновы званок. Што рабіць тады? Перш за ўсё, пастарайцеся як мага хутчэй адкласці гаджэты ўбок, бо блакітнае святло ад іх перашкаджае сну, таксама не спрабуйце мыць посуд, выходзіць на шпацыр ці рабіць нейкія іншыя актыўныя дзеянні.

Калі ў вас на працягу 10 хвілін не атрымліваецца зноў заснуць, выйдзіце ў іншы пакой, уключыце цьмянае святло і пачніце чытаць нудную кнігу. Можаце таксама заняцца медытацыяй ці проста расслабіцца і падумаць пра нешта прыемнае.

Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч

У які час сутак лепей піць каву

Брытанскія дактары замянілі лекі ад бяссонніцы нечым лепшым

Каментары8

  • антисветk. так - я бяссменная, Ман-гол) працую кругла-суtка-кава)
    18.08.2022
    "кіраўнік прызначыў сустрэчу на 8 раніцы,"
    8 раніцы - гэта рана? ды ў 8 раніцы нашыя продкі былі ўжо паўзмены як адрабіўшы ў полі. і дзеля таго, каб устаць а 8-ай, трэба класціся ў 9 вечара? што за нежанкі ў вас там працуюць, НеНе?
    беларусы не ведалі выразу "добрай раніцы", бо ў іх адразу пачынаўся дзень. хоць у 6 гадзін, хоць у 4. вы самі так некалі казалі, эНэН. што з вамі сталася? сытае замежжа вас разбэсціла? вяртайцеся дамоў) тут праблемы - устаць-не ўстаць, пахаць-не пахаць не будзе ўзніка ц:ь
  • vik
    18.08.2022
    Самое лучшее снотворное - это секс.
    • антисвет, а т.е. тьма...
      18.08.2022
      vik, это для мужчин. а для женщин может не так. учебников по сексологии совсем не читали что ли?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

Усе навіны →
Усе навіны

У галаве скульптуры «Радзіма-маці кліча!» ў Валгаградзе знайшлі труп рэктара Акадэміі фізвыхавання10

Пасла Беларусі ў Грузіі Анатоля Ліса звольнілі пасля таго, як яго сын быў абвешчаны «экстрэмістам»1

Лукашэнка зноў заявіў пра патрэбу запрашэння працоўных мігрантаў10

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук19

Кавалеўскі прапануе здымаць санкцыі дзеля вызвалення палітвязняў7

На праспекце Незалежнасці каля ЦУМа нахабны таксіст паехаў напярэймы патоку

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

Памёр Сяргей Міцкевіч — унук Якуба Коласа і Янкі Маўра

14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць