Грамадства1313

На Буйніцкім полі хочуць узвесці музей у выглядзе савецкага ордэна

На Магілёўшчыне плануецца будаўніцтва буйнога ідэалагічнага аб'екта — музея Вайсковай Славы Магілёўскай вобласці. Ён мае месціцца ў раёне мемарыяльнага комплекса «Буйніцкае поле» ў Магілёве. З 22 ліпеня па 15 жніўня павінна было адбыцца грамадскае абмеркаванне праекта, інфармацыя пра які была выстаўлена на сайце Магілёўскага гарвыканкама. 

Аўтары праекта лічаць, што «абарона горада Магілёва ў 1941 годзе стала «правобразам гераічнай абароны Сталінграда», прыкладам для іншых бітваў». А «каб задзейнічаць у поўнай ступені патэнцыял мемарыяла, магілёўскаму рэгіёну неабходны новы, сучасны музейна-культурны комплекс, які перадасць вялікі подзвіг народа, гераізм і мужнасць абаронцаў Прыдняпроўскага краю». 

Музейны комплекс прапануецца ўзвесці ў форме ордэна Айчыннай вайны, «які плаўна ўпішацца ў агульную канцэпцыю і стане складовай часткай мемарыяльнага комплексу». 

У адпаведнасці з гэтым цэнтральную частку будынка прапануецца прадставіць у выглядзе малюнка пяціканцовай зоркі. Па баках ад яе плануецца ўзвесці дадатковыя карпусы ў выглядзе ордэнскай стужкі, дзе размесцяцца актавая і канферэнц-залы, адміністрацыйна-бытавая частка.

Такім чынам,

«агульны выгляд усяго будынка візуальна будзе перадаваць малюнак пяціканцовай зоркі, размешчанай па-над ордэнскай стужкай у гарызантальным становішчы».

Акрамя таго, на адкрытым паветры плануецца знешні амфітэатр са сцэнай і колькасцю пасадачных месцаў на 1000 чалавек.

Дах цэнтральнай часткі будынка ў выглядзе зоркі збіраюцца ўзвесці пад вуглом. Бо «дадзенае рашэнне будзе спрыяць магчымасці поўнага агляду будынка ў выглядзе ордэна Айчыннай вайны». Але пытанне, ці можна гэта будзе такую форму сапраўды пабачыць, не падымаючыся на вышыню птушынага палёту. 

Каментары13

  • Дон Рэба
    19.08.2022
    Лажа. Трэба ў выглядзе аўтамата ППШ будаваць. І тыпа ён такі страляе ў другі корпус, зроблены ў выглядзе нямецка-фошызда. І той такі тыпа маляўніча падае.
  • рупар шклоўшчыны
    20.08.2022
    А чаму музей не ў форме вусікаў?
  • Valadzimir
    20.08.2022
    Гэтая недарэчная гісторыя у архітэктуры вядома вельмі даўно - калі аб'екту ў плане надаецца нейкая вельмі сімвалічная форма - і на праекце на паперы (на экране) гэтая форма бачна вельмі добра і ідэалагічна-натхняльна (зорка, крыж ці нешта іньшае). Але ў рэальнасьці для чалавека, з узроўню ягонага росту, гэтая сімвалічная форма плана аб'екта  абсалютна не бачна - яму бачна толькі  нагрувашчваньне нейкіх незразумелых аб'ёмаў, а ўнутраная планіроўка, падагнаная пад гэтую штучную форму плана, таксама звычайна нязручная, а часам абсурдная. 
    У дадзеным выпадку мы бачым гэты архітэктурны абсурд у класічным выглядзе. І невялікі нахіл дахаў (як бачна, іх будзе некалькі) абсалютна нічога не зьменіць, а толькі створыць шмат тэхнічных праблем будаўнікам (і адпаведным будзе кошт будаўніцтва). Гэты "ордэн" для наведвальнікаў не будзе бачны ні зь якога боку - толькі на карцінке плана, і... з верталёта. Напэўна, іменна гэтая кропка назіраньня была тут  прынята у якасьці галоўнай.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным13

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду22

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл3

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

Беларусы, якія робяць шэнгенскія візы праз Іспанію, сутыкнуліся з праблемай

«Каўбасныя *опы». Беларус паказаў у тыктоку незвычайны тавар ад Брэсцкага мясакамбіната3

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным13

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць