Грамадства11

У Бабруйску руйнуюць легендарны «храм Бахуса», які нікому не належыць, а цэглу ўжо распрадаюць на інтэрнэт-аўкцыёнах

Велічная вежа старадаўняга вінзавода бачная з Бабруйскага аўтавакзала. Гасцей горада яна сустракае жыццесцвярджальным надпісам на латыні «Vinitus Unitis» — «Згуртаванне вінаградараў», паведамляе mogilev.media.

Надпіс шмат разоў спрабавалі замазаць фарбай яшчэ ў савецкія часы, але не атрымалася.

Завод быў пабудаваны ў 1897 годзе і вылучаецца сярод звычайнай шэрай прамысловай архітэктуры імпазантнасцю канструктыўных рашэнняў.

Акрамя архітэктурных асаблівасцяў, ён прываблівае даследчыкаў тым, што яго сцены выкладзеныя з цэглы чатырох іншых старадаўніх фабрык — братоў Лазінскіх, Разэнберга, Пружыніных і Акуліча. Пра гэта сведчаць клеймы на ёй. Цэгла цяпер — аб’ект промыслу шматлікіх «марадзёраў», якія перапрадаюць яе на інтэрнэт-пляцоўках, часам па 15 рублёў за штуку.

За савецкімі часамі завод быў загружаны цалкам. На ім разлівалі грузінскія каньякі і віно. У часы незалежнай Беларусі ён аказаўся незапатрабаваным і паступова заняпаў.

Намаганні рэанімаваць прадпрыемства плёну не далі. Апошняя спроба прыцягнуць інвестара правалілася ў 2008 годзе — праект не прайшоў шматлікія ўзгадненні, і французскія вінаробы, якія цікавіліся былі абʼектам, не сталі рызыкаваць.

Юрыдычная асоба, якой належаў завод, ліквідаваная. У 2020 годзе прадпрыемства хацелі прадаць, але безвынікова. Не ўзяў вінзавод на баланс і гарвыканкам.

За гады прастою завод ператварыўся ва ўлюбёны абʼект для аматараў экстрэмальнага адпачынку. Тут часта можна сустрэць гульцоў у лазертаг, страйкбол, або маладзёнаў, што караскаюцца па канструкцыях. Нават фотасесіі на развалінах ператвараюцца ў захапляльную прыгоду.

У сярэдзіне лета 2022 года на заводзе гараджане сталі заўважаць будаўнічую тэхніку. Адзін са старых, цікавых будынкаў завода ўжо цалкам зруйнаваны, і жыхары горада перажываюць, ці не будзе цалкам знішчаны ўнікальны, адметны комплекс, здольны надаць гораду турыстычны шарм і прывабнасць.

Працы на заводзе працягваюцца і цяпер, а на месцы, дзе днём рыпяць экскаватары, па вечарах можна заўважыць аматараў даўніны, якія вышукваюць у друзе кавалкі каштоўнай цэглы.

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    24.08.2022
    Мы биларусы, мирные люди, и ищо очэнь культурные, панельки-гетта - наше усе!

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць