Вайна11

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў

У першую ноч абвешчанага расійскім лідарам Пуціным аднабаковага трохдзённага перамір’я ў небе над Украінай няма ніводнага расійскага беспілотніка-камікадзэ. У той жа час украінскія крыніцы паведамляюць пра бомбавы ўдар па Сумскай вобласці, піша Бі-бі-сі.

Пра пуск расіянамі планіруючых бомбаў па Сумскай вобласці без чвэрці тры ночы паведамілі Паветраныя сілы УСУ. Няма і масіраваных налётаў украінскіх беспілотнікаў.

У папярэднія ночы ўкраінцы запускалі дзясяткі або нават сотні дронаў у кірунку Масквы і па цэлях у іншых рэгіёнах Расіі, але ў ноч на чацвер прыходзяць толькі непацверджаныя паведамленні пра асобныя дроны.

Так, у чатыры гадзіны ночы па мясцовым часе (другая гадзіна па Маскве і Кіеве) пра «небяспеку атакі беспілотных апаратаў» абвясцілі ўлады далёкай ад Украіны Арэнбургскай вобласці — але паведамленняў пра рэальны налёт або стральбу СПА з таго часу не паступала.

Акрамя таго, расійскі маніторынгавы тэлеграм-канал «Радар.ру Памежжа» сцвярджае, што адзін беспілотнік кружыў над Разанскай і Маскоўскай абласцямі. Расійскія тэлеграм-каналы паведамляюць са спасылкай на мясцовых жыхароў, што над Ліпецкам прагрымеў выбух, і мяркуюць, што над горадам быў збіты ўкраінскі беспілотнік.

Перад гэтым улады Ліпецкай вобласці абвясцілі паветраную трывогу.

Гэты выпадак мала змяняе агульную карціну гэтай ночы: над Украінай няма ўдарных беспілотнікаў увогуле, з Расіі прыходзяць паведамленні толькі пра адзінкавыя дроны, а не пра масіраваныя налёты.

Расавіяцыя абвясціла, што з паловы пятага раніцы па мясцовым часе зачыніла аэрапорт Ніжняга Ноўгарада.

Аэрапорт зачынены з звычайнай фармулёўкай «для забеспячэння бяспекі палётаў грамадзянскіх паветраных суднаў». Звычайна ў Расіі гэта робіцца пры пагрозе налёту ўкраінскіх дронаў.

Каментары1

  • Кальян
    08.05.2025
    Это что-то новенькое

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну18

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу3

У Пружанскім касцёле новы арган, які прывезлі з Нідэрландаў. Папярэдні касцельны арган пусцілі на дровы для Дома культуры2

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць