Эканоміка

Буйныя дзяржпрадпрыемствы хочуць працаўладкаваць тысячы работнікаў

Нягледзячы на спад продажаў за мяжой і ўзмацненне канкурэнцыі, такія прамысловыя гіганты Беларусі, як МАЗ і МТЗ, нацэленыя на пашырэнне штата. Пра гэта піша «Люстэрка», абапіраючыся на даныя закрытых дакументаў, атрыманых пры дапамозе Belpol.

На МТЗ у 2024-м паступова скарачалася колькасць работнікаў. Калі ў студзені-сакавіку ў сярэднім іх было 15 032, то да канца года — ужо 14 805. Але на гэтым прадпрыемстве плануюць актыўна набіраць работнікаў у 2025-м: чакаецца, што ў сярэднім іх стане 15 330 чалавек. Гэта на 525 больш, чым у апошнім квартале мінулага года. Для параўнання: у 2020-м на гэтым заводзе было 15 753 работнікі.

У 2024-м на МАЗе сярэдняя колькасць работнікаў была 13 259. Сёлета штат хочуць павялічыць да 14 997 — гэта значыць на 1738 чалавек. Для параўнання: у 2020-м тут працавала ў сярэднім 15 387 чалавек, а ў 2019-м — 15 599.

У той жа час на «Гомсельмашы» па планах заяўлялася, што ў 2024-м там павінна было працаваць у сярэднім за год 8819 чалавек, а на справе супрацоўнікаў было 8483, вынікае са справаздачы прадпрыемства.

Раней, калі пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе на прадпрыемствах краіны пачаліся пратэсты, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што тых, хто разгойдвае сітуацыю на заводах, трэба звальняць.

«Слухайце, у нас залішняя колькасць на МТЗ, МАЗе, БЕЛАЗе — усюды. Хай ідуць. Але на заводах ім пасля гэтага месца быць не павінна», — заяўляў ён.

Пасля гэтага на заводах сталі звальняць людзей, а хтосьці пайшоў з іх сам, не чакаючы рэпрэсій.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць