Свет44

Кардыналы зноў не абралі Папу

З коміна Сіксцінскай капэлы ідзе чорны дым. Сёння пройдуць яшчэ тры туры.

У Ватыкане працягваецца канклаў — сход кардыналаў для выбару новага Папы. Аднак на чарговым галасаванні новы кіраўнік Каталіцкай царквы так і не быў абраны: з коміна Сіксцінскай капэлы зноў пайшоў чорны дым — знак таго, што рашэнне не прынята.

Для абрання Папы патрабуецца, каб за кандыдата прагаласавалі не менш за дзве траціны з больш як 130 кардыналаў. Да таго часу, пакуль не будзе дасягнуты гэты парог, канклаў працягнецца, і кардыналы будуць збірацца на новыя раўнды галасавання.

Чорны дым — традыцыйны сігнал таго, што кансэнсусу няма. Калі ж новы Папа будзе абраны, з коміна пойдзе белы дым, і на плошчы Святога Пятра абвесцяць: «Habemus Papam» — «Мы маем Папу».

Сённяшнія туры галасавання ў Сіксцінскай капэле прызначаны на 13:00, 18:30 і 20:00 па мінскім часе. У любым з іх любы з кандыдатаў можа атрымаць падтрымку дзвюх трацін удзельнікаў канклава — менавіта столькі патрабуецца для абрання новага Папы Рымскага.

Аптымізму адносна хуткага рашэння дадае агульны настрой кардыналаў — многія выказвалі ўпэўненасць, што доўга дамаўляцца не давядзецца.

Гісторыя падтрымлівае такі сцэнар. Напрыклад: папа Францішак быў абраны ў 2013 годзе на пятым туры галасавання:, Бенедыкт XVI у 2005 годзе — ужо на чацвёртым туры.

У абодвух выпадках гэта здарылася на другі дзень канклава, як і сёння.

Каментары4

  • Сяржук
    08.05.2025
    "З коміна Сіксцінскай капэлы ідзе чорны дым. Сёння пройдуць яшчэ тры туры" - не зусім так. Кожнага дня адбываюцца 2 туры галасаванняў: ранкам і ўвечары. Кожны тур = два галасаванні. Калі пасля першага галасавання ў туры няма дзвюх трацін, праводзіцца адразу другое галасаванне. Калі станоўчага выніку няма, тады паляць карткі адразу з абодвух галасаванняў тура і пускаюць дым.

    То бок, калі апоўдні бачым чорны дым, гэта значыць, што два галасаванні не прынеслі жаданага выніку. То бок сёння ўвечары будзе яшчэ адзін тур (а не тры, як у тэксце), які складаецца з, прынамсі, аднаго галасавання (а, мо, й з двух).
  • Anatol Starkou
    08.05.2025
    хопіць нам гэтых пап. Я пайду ў Папы, буду смачна есці і салодка спаць. Я ёсць новы Папа!
  • r a d a r
    08.05.2025
    Так было ж фота новага Папы , яго Дональдам зваць i па узросце 80 гадоў хутка , ўсё пасуе

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць