Грамадства1212

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

У пачатку 2025-га расійскі блогер Аляксей «Казка» Каваленка трапіў у ІЧУ Мінскага раёна. Нядаўна ён расказаў пра тое, як там сядзелася. Абяцае дайсці са сваімі ўражаннямі да Лукашэнкі, каб разабрацца.

Аляксей Каваленка родам з расійскага Нарыльска, але ў 90-я яго сям’я пераехала ва Украіну. Там ён пражыў каля 20 гадоў, пакуль у 2016-м не перабраўся ў Польшчу.

З пачаткам паўнамаштабнай вайны Каваленка рушыў у Расію, але збіраўся ў выніку асесці ў Беларусі. Ён казаў беларускім прапагандыстам, што плануе ладзіць у нашай краіне медыябізнэс з расійскімі блогерамі. 

Але ж некалькі месяцаў таму Каваленка знік. Пазней стала вядома, што мужчыну закінулі на 25 сутак у ІЧУ Мінскага раёна. Прычынай Аляксей называе тое, што ён запісаў ролік пра працу дзяржустаноў на мінскай вуліцы Ціміразева — там знаходзіцца аддзел па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага раёна і міжраённы рэгістрацыйны аддзел мінскага ДАІ. За гэта на яго быццам бы раззлаваліся ў РУУС Мінскага раёна. 

Цяпер Каваленка запісаў ролік пра тое, як прайшлі тыя 25 сутак. Аляксей кажа, што ў ІЧУ сядзяць людзі з адміністратыўкамі, але ўмовы для іх вельмі жорсткія — ставяцца як да «закаранелых зэкаў»:

«Стаўленне як да скаціны. Там нельга курыць, таму што ён (начальнік ІЧУ — НН) забараніў. Прычым не толькі сядзельцам нельга курыць, але і персаналу. Там нельга ляжаць на нарах, хаця нары там не прыстасаваныя для таго, каб на іх сядзець. Нельга закідваць ногі на нары.

Ты проста сядзіш, нібыта ты кагосьці забіў і табе далі 25 гадоў турмы. Там не выводзяць на шпацыры, хаця па законе яны абавязаныя выводзіць двойчы на дзень па паўгадзіны. Нас выводзілі адзін раз на пяць дзён, і тое калі мы ўжо выпрошвалі падыхаць свежым паветрам. Бо ўявіце — камера на восем чалавек, а нас у ёй 24 сядзіць».

Удзень вязням нельга спаць, і штораніцы ў іх праверкі:

«Цябе як апошняга гада выводзяць, ставяць на расцяжку і абшукваюць. Калі да мяне прыехаў чалавек, каб перадаць мне перадачку, яму ўвогуле сказалі, што мяне там няма, разумееце? Ён хацеў мне перадаць ежу, хоць нешта — не.

Начальнік ІЧУ забараніў зубныя шчоткі, зубныя пасты, мыла, шампуні. Яны забіраюць усё! Каб вы разумелі — некаторых людзей, якія туды прыязджалі і ім давалі суткі, прымушалі цалкам распранацца і прысядаць. Гэта што? Гэта ў нас ІЧУ ці нейкае ШІЗА, строгі рэжым?»

Калі вязні выражаюць нязгоду з нечым, на іх, кажа Аляксей, надзяваюць кайданкі і пачынаюць іх круціць, гэта вельмі балюча. 

Пасля сутак Аляксей атрымаў дэпартацыю і забарону прыязджаць у Беларусь цягам 5 гадоў. Блогера нібыта папрасілі маўчаць, але ён абяцае дайсці да Лукашэнкі, каб разабрацца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Вумніца
    09.05.2025
    Маладзец Алексей, ідзі да Лукашэнкі адназначна. Гэта наш агульны бацька, каторы табе дапаможа як старшаму брату!
  • Ігар Лямеш
    09.05.2025
    Жывы выйшаў?
  • странный Алёша
    09.05.2025
    Странный Алёша России, он не понимает, что скотный двор лукашенко, построенный на задворках русского мира России и на деньги России, и члены скотного двора (вертикаль, кгб, мвд и остальные красауцы) - НЕПРИКОСНОВЕННЫЕ !

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася3

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры16

Уіткафа і Кушнера ў Маскве суправаджаў адказны за санкцыі чыноўнік Мінфіна ЗША

Ікра і пеністае — без абмежаванняў. Што даюць у мінскім гатэлі на сняданак за 150 рублёў ФОТА10

«Падарунак жыхарам горада». У Магілёве адкрылі чарговы падземны пераход, тады як у багацейшай Вільні ад іх адмаўляюцца31

Дроны атакавалі Разанскі НПЗ

Пуцін на перамовах з пасланнікамі Трампа заявіў, што «паспяхова прасоўваецца» ва Украіне і даб'ецца «мэтаў СВА»15

Спартсмены носяць пластыр на носе, каб лепш дыхаць. Ці сапраўды гэта дапамагае?1

У Італіі ёсць горад у форме ідэальнай зоркі. Навошта яго так пабудавалі2

У Варшаве прайшлі публічныя чытанні «Дзядоў» Міцкевіча. Удзельнічалі і беларусы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася3

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць