Кадыраў таксама кепска бачыць, але не носіць акуляры. У кадр трапілі паперы, з якіх ён чытаў
Учора кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў сустракаўся з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. На відэа сустрэчы відаць, што Кадыраў увесь даклад чытае з лістоў папер, якія трымае ў руках. Як і Лукашэнка, Кадыраў адмаўляецца ад акуляраў.

Тэкст на паперах набраны буйным шрыфтам, заўважыла «Агентство». Тэкст пачынаецца з звароту «Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч», якое Кадыраў таксама чытае з ліста.

Сустрэчу Пуціна і Кадырава ў сераду чакалі ў сувязі са зробленай днём раней заявай кіраўніка Чачні аб яго магчымай адстаўцы. У пратакольнай частцы сустрэчы будучыня Кадырава на пасадзе кіраўніка рэгіёну не абмяркоўвалася. Пры гэтым кіраўнік Чачні ў пасце аб сустрэчы ў сваім тэлеграм-канале адзначыў, што шэраг важных тэм абмяркоўваліся па-за пратаколам, і «па кожным [пытанні Кадыраў] атрымаў поўнае разуменне і падтрымку».
Цяпер чытаюць
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары