Грамадства2222

Лукашэнка заявіў, што ўжо «затрымаўся» ва ўладзе, але прапанаваў беларусам яшчэ пацярпець

Выступаючы на адкрыцці Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што «трошкі затрымаўся», але заклікаў пацярпець: «павінны ж быць і вопытныя людзі».

Аляксандр Лукашэнка 8 мая падчас адкрыцця Міжнароднага выставачнага цэнтра расказаў беларусам, як добра яны жывуць, і заклікаў кожнага займацца сваёй справай. Сабе Лукашэнка абраў быць прэзідэнтам.

«Санкцыі нас душаць з усіх бакоў. Нас спрабуюць задушыць. Але мы жывём. І не проста жывём. Мы нават ствараем унікальныя аб'екты будучыні, як гэты. Усё залежыць ад нас. Давайце, як я часта казаў, будзем працаваць усе на сваіх працоўных месцах. Нічога не трэба выдумляць. Прыйшоў, адпрацаваў, пайшоў дадому. Субота, нядзеля — адпачыць.

Нічога ад вас больш не патрабуецца. Усё астатняе мы будзем вырашаць самі. Таксама кожны на сваім месцы. Я, як прэзідэнт, буду займацца сваімі пытаннямі», — сказаў Лукашэнка. 

Ён сцвярджае, што «фактычна новае пакаленне прыведзена да ўлады».

«Ну я трошкі затрымаўся, але пацярпіце, павінны ж быць і вопытныя людзі. У нас яны ёсць. Але моладзь прыйшла», — кажа ён.

Ён гаворыць, што да ўлады прыйшлі 50-гадовыя, «з'явіліся сапраўдныя патрыёты», «якія хочуць захаваць сваю краіну».

Лукашэнка сцвярджае, што ў Беларусі «ціха, спакойна, беспілотнікі не лётаюць».

«А калі лётаюць, па памылцы да нас залятаюць. Вайна ідзе побач. Мы жывем у спакойнай, мірнай, добрай краіне», — сказаў ён перад вылетам у Расію да Уладзіміра Пуціна. 

Каментары22

  • Мх
    08.05.2025
    Маісей Рыгоравіч хрэнаў. Зрабіў з інтэлегентнай краіны крыніцу парабкаў для Расеі. Знішчыў ці выціснуў за мяжу усіх адукаваных людзей, гісторыя ў яго пачынаецца толькі з 1944 года. І ён яшчэ ганарыцца нейкай "стабільнасцю". А таксама "Нічога ад вас больш не патрабуецца. Усё астатняе мы будзем вырашаць самі. Таксама кожны на сваім месцы. Я, як прэзідэнт, буду займацца сваімі пытаннямі», — сказаў Лукашэнка.". можна прачытаць як "нахрэн вы мне народзец патрэбныя, цяпер усё будзем вырашаць у Маскве".
  • У каго гэта субота, нядзеля — адпачыць?
    08.05.2025
    Калі чыноўнікі ў суботу і нядзелю адпачываюць, а ў краіне бульбы (і ўжо і цыбулі) няма, то няхай у суботу і нядзелю едуць дапамагаць саджаць бульбу ў калгас. А не лынды б'юць.
  • даведка
    08.05.2025
    Молодёжь при которой курс доллара падает, а цены растут в противоположный бок?

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць