Грамадства2222

Мельнікава прыляцела на Шры-Ланку, але пасля паляцела далей — Цімур Алеўскі

Зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава адправілася з Лондану на Шры-Ланку з дзецьмі, а з Шры-Ланкі вылецела далей. Пра гэта расказаў у эфіры «Белсата» Цімур Алеўскі, суаўтар расследавання пра Мельнікаву, якое выйшла ў польскім часопісе Polityka. Ён таксама анансаваў працяг расследавання.

Анжаліка Мельнікава

Суаўтар расследавання польскага часопісу Polityka, шэф-рэдактар расійскага выдання The Insider Цімур Алеўскі расказаў «Белсату», што расследаванне працягваецца і ў хуткім часе выйдзе яго другая частка.

«Больш поўная, з расказам пра перамяшчэнне Анжалікі Мельнікавай з Варшавы туды, дзе яна цяпер знаходзіцца. Мы думаем, што мы з вялікай доляй упэўненасці ведаем дзе. Яна перамяшчаецца, па-першае. Па-другое, мы, на жаль, не разумеем дасюль матывы яе ўчынкаў. Сёння гэта асноўнае пытанне», — сказаў Алеўскі.

Пакуль ён асцерагаецца казаць, дзе можа быць Мельнікава, бо гэта можа вельмі моцна паўплываць на ейны лёс. Журналіст дадае, што станам на 7 мая вядома больш, чым калі тэкст аддавалі ў друк 3 мая.

«Мы ведалі, што яна вылецела з Лондану на Шры-Ланку. Затым яна далей лятала. Яна была з дзецьмі. Далей нічога расказваць не магу, бо гэта пытанне і яе асабістай бяспекі, і паспяховага заканчэння расследавання», — дадае Алеўскі.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

8 красавіка віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, паведаміла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.

10 красавіка тэлеканалу «Белсат» стала вядома, што з рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы. Зрабіла гэта яна сама ці хто іншы, пакуль невядома. 

14 красавіка стала вядома, што расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай у Польшчы перавялі на больш высокі ўзровень — замест Варшаўскай акруговай пракуратуры гэтым будзе займацца Нацыянальная пракуратура. На думку следчых, справу павінны расследаваць пракуроры, якія займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку пытаннямі шпіянажу.

6 мая 2025 года на сайце польскага выдання «Палітыка» выйшла расследаванне «Zniknięcie Anżeliki». Яго аўтары — паляк Павел Рэшка і расіяне Ціму́р Алеўскі і Яўгенія Тамарчанка — сцвярджалі, што знікненне Анжалікі Мельнікавай можа быць звязана з грашыма, якія былі на рахунку фундацыі Bialorus liberty. У тым жа артыкуле ўпершыню была агучаная версія, што з Лондана Анжаліка Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, пры гэтым яе суправаджаў каханак-беларус спартыўнага выгляду, які можа быць супрацоўнікам КДБ.

Каментары22

  • Лявон
    08.05.2025
    Дайце бабе пагуляць!
  • Чаліня Протапарлямэнту
    08.05.2025
    Святлана Георгіеўна сказала нам не спекуляваць. Будзем спадзявацца на лепшае, што Мельнікава паляцела туды адчыняць Народную Амбасаду Новай Беларусі.
  • Чачаліна Пазапарлямэнту
    08.05.2025
    Чаліня Протапарлямэнту, Народную Амбасаду Новай Зяландзіі ці Грэнландзіі? Якта в обшчэм не ўсё панятна таварыш Хітразачосанага напісаў... Можэт паясніцяльную запіску ентат таварыш прэдложыт?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі62

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць