Нерухомасць

У Мінску прадаюць звычайны звонку дом, але з багатым начыннем: пазалотай, ляпнінай і карцінамі на сценах

У Партызанскім раёне Мінска зноў з’явіўся ў продажы знакаміты «Венецыянскі палац» са Сцяпянкі. Гэта той рэдкі выпадак, калі за звычайным фасадам хаваюцца сапраўдныя царскія пакоі — з карцінамі на сценах, пазалотай і ляпнінай. За паўтара года кошт дома знізіўся амаль удвая, піша Onliner.by.

Цагляны трохпавярховы дом (у разлік уключаны і цокальны паверх) мае амаль 500 квадратных метраў, з якіх 135 — жылыя. Катэдж пабудаваны ў 2007 годзе на вуліцы Паўднёвай, усяго ў двух кроках ад лесапарку.

У доме — чатыры жылыя пакоі, плошчай ад 28,7 да 37 «квадратаў», прасторная кухня-гасцёўня (27 м²), два санвузлы і вялікі хол на 60 м².

Уладальнікі падышлі да афармлення інтэр’ера вельмі арыгінальна: большасць сцен і столяў упрыгожаны пазалотай, на сценах вісяць карціны вядомых мастакоў. Ляпніна, калі верыць аўтару аб’явы, зроблена ўручную з гіпсу.

Цэнтральны элемент гасцёўні — каваныя сходы з калонамі, а завяршае карціну эфектная чэшская люстра. На падлозе — керамаграніт з падагрэвам, вокны са шпросамі. Уся мэбля і дэкор перайдуць новым уладальнікам у падарунак.

У доме ёсць усе неабходныя камунікацыі. Для камфорту ўсталявана два катлы (Bosch і Rinnai). Цокальны паверх можна ператварыць у камерцыйны аб’ект — напрыклад, абсталяваць пад паркоўку на 6 аўтамабіляў.

Дом стаіць на роўным участку правільнай формы плошчай 7 сотак. Інфраструктура развітая: усяго ў 5 хвілінах хады — прыпынак грамадскага транспарту.

Стаць уладальнікам двухпавярховага дома ў Мінску можна за $260 тысяч па курсе. Нагадаем, амаль два гады таму за яго прасілі $419 тысяч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

«Пралесак не бачу». Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі выказаўся пра перамовы з Мінскам1

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць