Свет11

Латвія збіраецца скасаваць дамову аб прымежным супрацоўніцтве з Беларуссю

Латвія плануе скасаваць дамову аб прымежным супрацоўніцтве з Беларуссю. Адпаведнае пытанне ўключанае ў парадак дня пасяджэння кабінета міністраў 30 жніўня, піша выданне Leta.

Пагадненне падпісанае і набыло моц у 1998 годзе. У дакуменце вызначаныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Латвіі, на якія распаўсюджваецца дзеянне пагаднення. Яго мэта — садзейнічанне трансгранічнаму супрацоўніцтву паміж мясцовымі органамі ўлады дзвюх краін.

Пагадненне было першапачаткова заключанае на 10 гадоў, але з магчымасцю аўтаматычнага працягнення на наступныя пяць гадоў, калі ніводзін з бакоў не аб'явіць пра сваё жаданне спыніць яго.

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвіі, тлумачачы сітуацыю, адзначае, што папярэдне была ацэненая магчымасць часовага прыпынення пагаднення. Але паколькі цяперашні пяцігадовы аперацыйны перыяд пагаднення заканчваецца толькі ў наступным годзе ў ліпені, часовае прыпыненне яго дзейнасці можа прывесці да юрыдычна нявызначанай сітуацыі.

Каментары1

  • Так
    28.08.2022
    На расейскай мове гэта дамова называеца "транспограничное " супрацоўніцтва, яно больш тычыца культурнай сферы, пішуць сумесныя праекты, Еўразвяз дае грошы і яны іх асвойваюць, да рэальнай эканомікі дачынення мала. Не путайце гэта з дамовай пра малы прымежны рух.

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»10

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»10

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць