Грамадства

Апублікаваны дакумент аб выдачы віз беларусам у Польшчы. Каму дадуць візу

Беларусы, якія пражываюць у Польшчы, да канца года могуць падаць заяўку на атрыманне нацыянальных і гуманітарных віз. Такое распараджэнне было падпісанае міністрам замежных спраў Польшчы. Дакумент уступіў у сілу сёння, паведамляе Dev.by

Да 31 снежня 2022 года беларусы змогуць падаць заяву на атрыманне:

гуманітарных віз, на падставе якіх потым можна падаць заяву на часовае пражыванне тэрмінам на 3 гады;

нацыянальных віз для працы кіроўцам міжнародных перавозак пасажыраў або грузаў.

Атрымаць гуманітарныя візы змогуць беларусы, якія:

у дзень падачы заявы знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы на падставе нацыянальнай візы, выдадзенай з гуманітарнай мэтай (D21);

або заехалі на тэрыторыю Польшчы ў перыяд з 24 лютага 2022 года з тэрыторыі Украіны, дзе легальна пражывалі да вайны.

Пры гэтым грамадзяне павінны будуць падпісаць заяву аб тым, што не могуць па меркаваннях бяспекі або з-за магчымых рэпрэсій вярнуцца ў Беларусь для атрымання гуманітарнай візы.

Усяго беларусам плануецца выдаць каля 155 тысяч віз.

Дакументы на атрыманне нацыянальных віз для працы кіроўцам будзе прымаць ваяводскае ўпраўленне па месцы яго знаходжання.

Заяўкі на гуманітарныя візы беларусы змогуць падаць у МЗС праз фірмы-пасярэднікі. Спіс такіх фірмаў будзе даступны ў найбліжэйшы час.

Каментары

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць