Меркаванні

Еўрапейскі інструмент суседства і партнёрства

З 2007 г. Асноўны аб’ём міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЭС Беларусі надаецца (і будзе надавацца да 2013 г.) праз Еўрапейскі інструмент суседства і партнёрства (ЕІПС), прызначаны для рэалізацыі Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС). Аб’ёмы фінансавання, якое адрасуецца ў гэты перыяд суседнім краінамі, складаюць каля 12 млрд еўра. Памер дапамогі залежыць ад патрэбаў і жадання краінаў.

ЕІПС — гэта новы адзіны механізм супрацоўніцтва для 17 усходніх і паўднёвых суседзяў, уключаючы Украіну і Беларусь.

Наданне Еўрапейскай Камісіяй дапамогі Беларусі рэгулюецца штогадовымі праграмамі ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства і партнёрства (ЕІПС).

На сённяшні дзень аб’ём такой дапамогі значны меншы, чым у іншых краінах, што суседзяць з ЕС. Гэта тлумачыцца існаваннем рознагалоссяў у падыходах ЕС і Беларусі да пытанняў абароны праў чалавека і развіцця дэмакратычнага грамадства, што абмяжоўвае магчымасці паўнавартаснага ўцягнення Беларусі ў сферу дзеяння Еўрапейскай палітыкі суседства.

Дапамога ЕС Беларусі ў рамках Нацыянальнай індыкатыўнай праграмы на 2007-2010 г акцэнтавана на двух прыярытэтных напрамках: 1) сацыяльнае і эканамічнае развіццё і 2) дэмакратычнае развіццё і належнае кіраванне.

На гэтыя два напрамкі з 2007 па 2010 г плануецца выдаткаваць 20 мільёнаў еўра, пры гэтым бюджэт прыблізна будзе размеркаваны наступным чынам:

У адносінах з Беларуссю Еўрапейская Камісія прытрымліваецца адпаведных рашэнняў Рады Еўрапейскага Саюза, бо Беларусь пакуль не з’яўляецца паўнамаштабным удзельнікам Еўрапейскай палітыкі суседства.

Праграмы супрацоўніцтва ЕС-Беларусь на 2007—2010 г ахопліваюць розныя сферы дзейнасці. Гаворка ідзе пра комплекс мерапрыемстваў сацыяльнага і эканамічнага развіцця — найперш на рэгіянальным узроўні, асабліва ў раёнах, што пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Як адно з найважнейшых для будучых адносінаў ЕС-Беларусь абодва бакі разглядаюць супрацоўніцтва ў адукацыйнай і гуманітарнай сферах, у першую чаргу для моладзі. Дзейнічае праграма Erasmus Mundus — праграма супрацоўніцтва і мабільнасці ў сферы вышэйшай адукацыі, накіраваная на развіццё Еўрапейскага Саюза як сусветнага цэнтра ўдасканалення адукацыйнага працэсу. Чакаецца, што колькасць беларускіх студэнтаў і маладых навукоўцаў, якія ўдзельнічаюць у стыпендыяльных праграмах і праграмах абмену Еўрапейскай Камісіі, прыкметна ўзрасце.

Асаблівая ўвага надаецца пытанням памежнага супрацоўніцтва і эфектыўнага кіравання межамі. У прыватнасці, ідзе праца па шэрагу праектаў, накіраваных на барацьбу з гандлем людзьмі, наркотыкамі, нелегальнай іміграцыяй. Акрамя гэтага, у ЕС існуюць так званыя тэматычныя інструменты супрацоўніцтва, у прыватнасці:

• Еўрапейскі Інструмент дэмакратыі і правоў чалавека (EDIHR);

• Еўрапейскі Інструмент тэхнічнай дапамогі і абмену інфармацыяй (TAIEX);

• праграма барацьбы з нелегальнай міграцыяй (AENEAS);

• праект Erasmus Mundus і рамачная праграма «Даследаванне і развіццё»;

• Міждзяржаўная праграма транспартавання нафты і газу ў Еўропу (INOGATE);

• праграма знішчэння супрацьпехотных мін і г.д.

Каментары

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць