У расійскай школе застрэлілі 15 чалавек. Што вядома на дадзены момант
Невядомы мужчына ў чорным уварваўся ў клас і пачаў страляць падчас урока.

Колькасць загінулых з-за стральбы ў школе Іжэўска вырасла да 15 чалавек, сярод іх 11 дзяцей. Параненыя ў выніку здарэння 24 чалавекі, у тым ліку 20 дзяцей.
Стральбу ў школе № 88 горада Іжэўска адкрыў раніцай 25 верасня невядомы мужчына. Ён спачатку застрэліў аднаго ахоўніка, потым другога, потым пачаў страляць па дзецях.
Многія дзеці атрымалі траўмы, выскокваючы з акон,
Нападнік пакончыў з сабой, паведаміў кіраўнік Удмуртыі Аляксандр Брэчалаў. СК удакладняў, што нападнік быў апрануты ў чорную майку з нацысцкай сімволікай і балаклаву. Дакументаў пры ім не было, яго асобу зараз высвятляюць праваахоўныя органы.
Вучні школы ратаваліся ад стральбы, скокаючы з вокнаў навучальнай установы. У рэгіёне ўжо абвясцілі жалобу.
Цяпер чытаюць
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары