Эканоміка11

Гендырэктар «Нафтана»: У кастрычніку аб’ёмы перапрацоўкі нафты вырастуць напалову, мы знайшлі шляхі збыту

«Нафтан» знайшоў шляхі выйсця з крызісу, у якім апынуўся праз санкцыі. Пра гэта ў эфіры радыё «Нафтан» распавёў генеральны дырэктар прадпрыемства Андрэй Сойка.

Сойка распавёў, што ў першай палове года прадпрыемства сутыкнулася з закрыццём асобных традыцыйных рынкаў, зніжала загрузку, назапашвала гатовую прадукцыю, працавала са стратамі і дэфіцытам абаротных сродкаў.

З чэрвеня, паводле гендырэктара, пачаўся пералом, «удалося наладзіць устойлівыя каналы рэалізацыі прадукцыі».

— Рост аб'ёмаў рэалізацыі дазволіў нам павялічыць аб'ёмы перапрацоўкі нафты. У трэцім квартале быў невялікі прырост, усяго 10%. Але ўлічваючы, што мы распрадавалі назапашаную прадукцыю, гэта таксама нядрэнны вынік, — кажа ён.

Пачынаючы з чэрвеня прадпрыемства штомесяц працуе прыбыткова і скарачае страты, якія былі назапашаныя ў першым паўгоддзі. 

— Мы ўжо павялічылі нагрузку па перапрацоўцы нафты. У верасні мы перапрацавалі каля 380 тысяч тон. У наступным месяцы «Нафтан» плануе перапрацаваць каля 570 тысяч тон сыравіны. Мы зможам да канца года працягваць працаваць прыбыткова, ажыццяўляць выплаты, прадугледжаныя калектыўнай дамовай. Работнікі атрымаюць узнагароджанні па выніках работы за 2021 год, матэрыяльную дапамогу да новага года, выплату за выкананне аховы працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Паводле гендырэктара, такія паказчыкі — гэта «вынік агульнай зладжанай працы ўсяго калектыву».

— У гэтым годзе праведзеная вялікая работа па зніжэнні затрат. Наша праграма мяркуе атрыманне эфекту ў 57 млн. рублёў у 2022-м. Наш вынік ужо складае 41 млн рублёў. Не выклікае сумневаў тое, што мы зможам выйсці на заяўлены паказчык. Асабліва падкрэслю, што нашаму нафтахімічнаму комплексу

была аказаная беспрэцэдэнтная дапамога з боку дзяржавы, якая выражалася ў прадастаўленні падатковых ільгот і падатковых крэдытаў, фінансаванні нашай бягучай дзейнасці, у рэгуляванні цэн на паліва.

У выніку ўсіх гэтых мер удалося стабілізаваць працу прадпрыемства. Спадзяваюся, што чацвёрты квартал стане для нас паспяховым. І калектыў выканае ўсталяваныя мэтавыя паказчыкі, — кажа ён.

«Нафтан» апынуўся ў ліку кампаній, якія трапілі пад санкцыі ЗША, якія ўступілі ў сілу 3 чэрвеня 2021 года.

Каментары1

  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    11.10.2022
    Дзяржава, ільготы, крэдыты, вось і ўвесь эканамічны посьпех. У Расею адгружаюць і ўжо радасны, як быццам зноў з ЕС пачалі працаваць.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць