Грамадства

«Рэйкаваму партызану» з Асіповічаў прысудзілі 11 гадоў калоніі

Магілёўскі абласны суд завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхара Асіповічаў Аляксея Шышкаўца, абвінавачанага ў тэрарызме (арт. 289 КК), і ва ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні (ч. 3 арт. 361 КК), паведамляе «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Сяргей Мазураў.

Аднаго з беларускіх «рэйкавых партызан», палітвязня Аляксея Шышкаўца затрымалі ў сакавіку 2022 года.

Па інфармацыі МУС, на пачатку 2022 года мужчына «увайшоў у склад экстрэмісцкага фармавання ByPol, аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боце для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі».

А 1 сакавіка ён нібыта атрымаў указанні па блакаванні чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні «кактэйляў Молатава».

У верасні 2022 г. КДБ уключыў Шышкаўца ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Судовы працэс у дачыненні да Аляксея доўжыўся амаль тры тыдні.

У выніку суддзя Сяргей Мазураў асудзіў мужчыну да 11 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Раней некаторым «рэйкавым партызанам» з іншых гарадоў таксама ўжо вынеслі вялікія тэрміны. Так, супрацоўніка Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Сяргея Канавалава прысудзілі да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — ён нібыта планаваў вывядзенне са строю сістэмы, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.

Трое «партызан» з Бабруйска атрымалі ад 14 да 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У суд ужо перадалі справу «рэйкавых партызан» з Мазыра. Аднаго будуць судзіць па чатырох артыкулах, другога — па сямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць