Грамадства55

Аўтуховічу — 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды 12 фігурантам справы

У гродзенскай турме скончыўся суд па «справе Аўтуховіча», які працягваўся амаль пяць месяцаў. 

Мікалая Аўтуховіча прызналі вінаватым па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «акт тэрарызму», «замах на захоп дзяржаўнай улады», «стварэнне злачыннай арганізацыі», «здрада дзяржаве» і іншыя. 

Агулам прысудам Гродзенскага абласнога суда Мікалай Аўтуховічу прызначанае пазбаўленне волі на тэрмін 25 гадоў (адбыванне пакарання першыя 5 гадоў у турме, астатні тэрмін — у калоніі строгага рэжыму), са штрафам у памеры 1 тысяч базавых велічынь (32000 рублёў). Таксама прысудам суда Аўтуховіч таксама пазбаўлены звання старшага прапаршчыка ў адстаўцы.

Паўлу Саве — 20 гадоў пазбаўлення волі.

Уладзіміру Гундару — 18 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Вользе Маёравай — 20 гадоў калоніі, штраф 800 базавых велічыняў (25 600 рублёў).

Віктару Снегуру — 19 гадоў калоніі строгага рэжыму, штраф 800 базавых.

Галіне Дзербыш — 20 гадоў калоніі.

Любоў Рэзановіч — 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Яе муж Сяргей Рэзановіч — 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Іх сын Павел Рэзановіч — 19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, штраф 600 базавых велічыняў.

Ірына Мельхер — 17 гадоў калоніі.

Ірына Гарачкіна — 6 гадоў і 1 месяц калоніі.

Антон Мельхер — 2 гады 6 месяцаў калоніі.

***

Прадпрымальніка затрымалі ў снежні 2020 года, пра раскрыццё «банды Аўтуховіча» тады заявіў Аляксандр Лукашэнка. Сярод абвінавачванняў — здрада дзяржаве, акт тэрарызму, незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, замах на захоп улады, стварэнне злачыннай арганізацыі, распальванне варожасці або варожасці.

На пасяджэннях фігуранты заяўлялі пра катаванні і жудасныя ўмовы ўтрымання, на знак пратэсту аб’яўляючы галадоўку.

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Падрабязнасці таго, што адбываецца на працэсе Аўтуховіча, уражваюць і вымушаюць задумацца

Каментары5

  • SHOS
    17.10.2022
    Расплата за травоядность.
    Творят, что хотят уже.
  • Мдааа
    17.10.2022
    У белцы прысуд больш 15 і болей год - лічы смяротны.
  • Юрий Эб.
    17.10.2022
    Когда уже осудят Лукашенко на срок 25 лет в одиночной камере.

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе6

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай10

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе6

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць