Свет

CNN: Канье Уэст хацеў даць аднаму са сваіх альбомаў назву Hitler

Амерыканскі рэпер Канье Уэст (афіцыйна змяніў імя на Йе) хацеў даць назву Hitler свайму альбому, які выйшаў у 2018 годзе і ў выніку атрымаў назву Ye. Пра гэта расказалі адразу чатыры крыніцы CNN. Чаму Уэст змяніў свае планы наконт назвы, яны не ведаюць.

Чалавек, які раней працаваў з Уэстам і звольніўся пасля скаргаў на варожую абстаноўку на працоўным месцы, распавёў, што рэпер гаварыў пра чытанне кнігі Гітлера Mein Kampf і захапляўся тым, як у нацысцкай Германіі выкарыстоўвалі прапаганду.

«Ён хваліў Гітлера, кажучы, як неверагодна тое, што ён змог засяродзіць у сваіх руках столькі ўлады, і казаў пра ўсе вялікія рэчы, якія ён і нацысцкая партыя дамагліся для нямецкага народа», — сказала крыніца CNN, дадаўшы, што блізкае кола Уэста ведала пра ягоную цікавасць да Гітлера.

Некалькі тыдняў таму былы журналіст выдання TMZ Вэн Лэтан, які ў 2018 годзе раскрытыкаваў Уэста за ягоныя словы ў інтэрв'ю TMZ пра тое, што 400 гадоў рабства ў ЗША былі «выбарам» цемнаскурых, заявіў, што Уэст згадваў Гітлера і тады.

«Ён сказаў нешта накшталт: «Я люблю Гітлера, я люблю нацыстаў». Нешта ў гэтым родзе, калі ён быў там. І яны прыбралі гэта з інтэрв'ю па нейкай прычыне. Гэта было не маё рашэнне», — сцвярджае Лэтан.

Канье Уэст стаў гэтай восенню героем шэрагу скандалаў. У пачатку кастрычніка ён з'явіўся ў футболцы White Lives Matter, якая адсылае да назвы Руху за правы цемнаскурых Black Lives Matter. Таксама ён намякнуў у перапісцы з рэперам Шонам Комбсам, што таго кантралююць уплывовыя яўрэі, і напісаў у твітары, што пераходзіць «у смяротны рэжым супраць яўрэйскага народа».

Уэста абвінавацілі ў антысемітызме. Супрацоўніцтва з ім спынілі брэнды Adidas, Balenciaga і галівудскае агенцтва CAA. Twitter і Instagram наклалі абмежаванні на старонкі рэпера. 

Каментары

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць