Эканоміка55

Галоўчанка расказаў, як бізнэс адрэагаваў на рэгуляванне цэн

Па словах прэм'ер-міністра, большасць буйных гульцоў ужо адаптаваліся і спакойна працуюць, паведамляе БелТА.

Па словах кіраўніка ўрада, павольней уваходзіць у сітуацыю больш дробны бізнэс. Узрушэнне і хваляванне ён назваў «нармальнымі эмацыйнымі рэакцыямі».

Урад, паводле яго слоў, рэгулярна маніторыць сітуацыю, у тым ліку на месцах.

«Мы бачым, што там, дзе буйныя суб'екты (вытворчасць, гандаль), яны ўжо цалкам адаптаваліся і падладзіліся пад новыя правілы, ужо спакойна па іх працуюць. Больш дробны сегмент павольней уваходзіць у сітуацыю», — сказаў прэм'ер-міністр.

Галоўчанка мяркуе, што бізнэсу цяжка змірыцца, што больш не атрымаецца накручваць на тавар па 100-200%.

«Рэальны сектар эканомікі, у тым ліку прыватная вытворчасць, жыве з рэнтабельнасцю 7-10% і лічыць гэта нармальным, 15% — гэта, як гаворыцца, за шчасце. Думаю, прадпрымальнікі, гандаль, вытворцы будуць узмоцнена працаваць над выдаткамі. Гэта вельмі важны складнік фарміравання сабекошту і адпаведна — цаны», — сказаў Раман Галоўчанка.

Таксама прэм'ер-міністр адзначыў, што прынятыя рашэнні па цэнах не абавязкова будуць заўсёды, але «цяпер дзейнічае такі рэжым, і мы будзем вучыцца ў ім жыць».

Рашэнне ён назваў адначасова вымушаным і правільным.

Каментары5

  • Выдаткі
    31.10.2022
    Цяпер Галоўнымі Выдаткамі ў бізнэсу будзе "чалавек" - людзі пачнуць зарабляць менш, якасці тавараў будуць горш, затое цэны "аць-два-стаяць".
  • даведка
    31.10.2022
    "Евроопт" с его е-доставкой тоже адаптировался или Головченко относит их к мелкому бизнесу?!
  • Іканаміст
    31.10.2022
    Сцуль, чаму не сказаў Лукашэнку, што акрамя дурноцця, нічога гэты загад не даў. Шчокі надзьмуць не азначае, што ўсё цудоўна. Яшчэ не заязджаў у краіну новы тавар. Будзе вяртанне да фірм за межамі, дзе будзе пакідаецца маржа, тавар на ўваходзе падаражэе.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць