Эканоміка

У маі ў Беларусі найбольш падаражэў праезд у цягніках

У маі 2026 года інфляцыя ў Беларусі склала 0,1%. Паслугі падаражэлі на 0,4%, нехарчовыя тавары — на 0,1%, а харчовыя тавары патаннелі на 0,2%, паведамляе Белстат.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Сярод груп тавараў і паслуг найбольш вырас кошт паслуг дашкольных устаноў — на 5,03%. Таксама падаражэлі санаторна-аздараўленчыя паслугі (на 3,77%), безалкагольныя напоі (на 3,48%), пасажырскі транспарт (на 2,08%) і сацыяльнае абслугоўванне дома (на 1,76%).

Найбольшы рост сярод канкрэтных тавараў і паслуг паказаў праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа — на 26,79%. Таксама падаражэлі свежая белакачанная капуста (на 11,89%), праезд у міжрэгіянальных цягніках (на 5,72%), міжнародных цягніках (на 5,56%), запалкі (на 4,75%) і мінеральная і пітная вада (на 3,68%).

У той жа час тое-сёе і патаннела. Найбольшае зніжэнне цэн адбылося на плодаагароднінную прадукцыю — на 4,1%. Патаннеў таксама абутак (на 1,73%), веласіпеды і матацыклы (на 1,33%), курыныя яйкі (на 1,1%) і сталовы посуд.

Сярод асобных тавараў найбольш патаннелі свежыя памідоры — на 25,23%, агуркі — на 17,86%, авакада — на 15,43%, бананы — на 14,67%, салодкі перац — на 12,3%, а таксама часнок (на 5,94%) і некаторыя віды скуранога абутку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць