Эканоміка11

«Справе жыцця надыходзіць канец». Дробныя гандляры разгубленыя, думаюць, што лукашысты прынялі канчатковае рашэнне аб разгроме дробнага бізнэсу

Прадпрымальніца, з якой пагаварыла «Наша Ніва», кажа, што ў сітуацыі рэпрэсій пратэставаць прадпрымальнікі не наважацца і будуць чакаць свайго лёсу.

27 кастрычніка многія прадпрымальнікі з гандлёвых цэнтраў і рэчавых рынкаў дэманстратыўна не сталі працаваць. Такой была іх рэакцыя на захады ўлады «па рэгуляванні цэнаў».

Раней Лукашэнка забараніў падымаць цэны і даручыў да 20 кастрычніка распрацаваць механізм рэгулявання. Прадпрымальнікам так і не патлумачылі, як ён працуе.

Цяпер гандляры зноў на сваіх месцах, аднак ніводзін не ведае, як далей складзецца іх лёс. Ім дагэтуль не давялі, як будзе дзеяць пастанова «Аб сістэме рэгуліроўкі цэнаў», бо, як кажуць тыя, хто сустракаўся з прадстаўнікамі мясцовай улады, самі чыноўнікі не ведаюць гэтага.

«Людзі з 20 кастрычніка чакаюць гэтых тлумачэнняў, але іх няма. Многія прадаюць прывазны тавар без накладных. А дзе яны іх могуць узяць? Туркі і кітайцы гатовыя працаваць, але якія яны могуць даць дакументы беларускага ўзору? Таму тыя, хто працуе ў гандлёвых цэнтрах і на рынках, разгубленыя. Яны адчуваюць, што справе іхнага жыцця надыходзіць канец», — расказала «Нашай Ніве» пра настроі прадпрымальнікаў адна з гандлярак.

Яна перакананая, што ўлада не выпадкова чарговы раз атакуе дробных прадпрымальнікаў. Яе мэта — пазбавіцца ад канкурэнтаў буйных сетак, якія належаць набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі ці падкантрольным яму бізнэсоўцам.

«Раней, — кажа суразмоўніца, — беларуская лёгкая прамысловасць магла працаваць на экспарт. Выконвалі заказы еўрапейскіх кампаніяў, а цяпер яна на мяжы смерці».

Па яе словах, дробныя прадпрымальнікі «не прывыклі думаць стратэгічна, а вырашаюць надзённыя праблемы».

«Зразумела ж, што ўлада разглядае бізнэс, непадкантрольны ёй, няхай не як ворага, але як недружалюбны элемент — гэта адназначна. Няўжо яна ўголас скажа, што вырашыла пазбавіцца ад канкурэнтаў? Такой фразы ад яе не пачуеш. А прадпрымальнікі спрабуюць паразумецца з уладаю», — адзначае гандлярка.

Жанчына ўпэўненая, што ў цяперашняй сітуацыі пратэставаць прадпрымальнікі не наважацца і будуць чакаць тлумачэнняў. Інакш іх чакалі б рэпрэсіі.

«Арышт полацкай прадпрымальніцы — першая ластаўка», — перакананая гандлярка з Гомельскай вобласці.

Тым часам Камітэт дзяржкантролю настойвае, што ў мінулыя выхадныя ў ходзе маніторынгу на рынках і ў гандлёвых цэнтрах субʼекты прадпрымальніцтва працавалі ў штатным рэжыме. На працоўных месцах не было толькі тых, хто ў адпачынку ці на бальнічным.

Паводле кантралёраў, з мэтай тлумачэння патрабаванняў заканадаўства для кіраўнікоў і ўласнікаў рынкаў, гандлёвых цэнтраў, індывідуальных прадпрымальнікаў праведзеныя працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых органаў выканаўчай улады і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Камітэт дзяржкантролю накіраваў рэкамендацыі аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму аб «недапушчэнні парушэння рэжыму работы гандлёвых абʼектаў».

Чытайце таксама:

Полацкую прадпрымальніцу арыштавалі за спробу перадаць калектыўны зварот мясцовым уладам

«Угаворваюць вярнуцца». Рэгуляваннем цэн улады стварылі сапраўдны хаос — што адбываецца?

Каментары1

  • Малады Глок
    01.11.2022
    Ну, дайшло ўжо і да крайніх хат. Адседзецца не атрымалася.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп скасоўвае прававы статус 530 тысяч кубінцаў, гаіцянаў, нікарагуанцаў і венесуэльцаў2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць6

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць45

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення8

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»1

Кетоны: што за рэчывы, якія спыняюць старэнне мозгу і дапамагаюць схуднець?1

Трамп расказаў пра перамовы па «падзеле тэрыторый» Украіны24

Памёр знакаміты кадэбіст-перабежчык Алег Гардзіеўскі10

З'явілася спадарожнікавае ФОТА вынікаў украінскай атакі на вайсковы аэрадром у расійскім Энгельсе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць