У Брэсцкім абласным судзе завяршыўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Лагодзіча, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт 130 КК), паведамляе «Вясна».

Мужчына быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У ходзе суда высветлілася, што абвінавачанне за абразу Лукашэнкі выставілі за каментар, пакінуты яшчэ 12 жніўня 2020 года ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Тады пад сваім імем Дзмітрый пракаментаваў навіну на старонцы «TUT.ВY».
Судовы працэс доўжыўся тры дні, сёння быў агучаны прысуд: пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 3 гады і 6 месяцаў.
Справу разглядала суддзя Руслана Сянько, дзяржабвінаваўца — пракурор Марыя Бялт.
Каментары
Во первых это хороший пример мужского поведения.
Во вторых тема эта явно щекочет кому то нос.