Грамадства11

Маладзечанца за абразу Карпянкова пакаралі «хатняй хіміяй»

У судзе Маладзечанскага раёна быў вынесены прысуд Аляксандру Самалю, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады — на той час начальніка ГУБАЗіКа Мікалая Карпянкова (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Мікалай Карпянкоў

Справу разглядаў суддзя Дзяніс Барэйка.

Аляксандр Самаль быў затрыманы у канцы сакавіка 2021 года, і пасля выстаўлення абвінавачання быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Па матэрыялах абвінавачання Аляксандр Самаль, у кастрычніку 2020 года, «маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, знаходзячыся па месцы жыхарства ў Маладзечне, у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пасля прагляду публікацыі пра начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь Мікалая Карпянкова, наўмысна размясціў абразлівы каментар, які мае прыніжальную і непрыстойную форму маўленчага выказвання».

Следства палічыла, што Самаль зрабіў гэта з помсты за выкананне ім службовых абавязкаў, пры гэтым усведамляючы публічны і зневажальны характар зробленых выказванняў.

Аляксандр прызнаў сваю віну цалкам, аднак заяўленую ў судзе Карпянковым матэрыяльную прэтэнзію маральнай кампенсацыі ў памеры 1000 рублёў прызнаваць адмовіўся.

Суд прызначаў Самалю пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. Таксама прызнаў права аб спагнанні на карысць Карпянкова матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.

Каментары1

  • Пьянчужка
    12.11.2022
    Там абражаць няма чаго само яго iснаванне гэта абраза людзей

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы43

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі19

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць