Культура

Рэканструкцыю друкарні Францыска Скарыны можна ўбачыць у Мінску

Выстава «Шляхамі Скарыны», прысвечаная 500-годдзю выдання «Малой падарожнай кніжкі» беларускага першадрукара, адкрылася ў Палацы мастацтва 11 лістапада, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Асноўны акцэнт экспазіцыі зроблены на гравюрах аўтара, пазнаёміцца з якімі дазваляюць факсіміле. Пра тое, якой раней была друкаваная вытворчасць, можна даведацца дзякуючы дэталёвай рэканструкцыі друкарні.

Наведвальнікам вернісажу нават удалося асабіста зазнаць усе цяжкасці такой няпростай справы. Стварыць адзін ліст пад наглядам спецыяліста атрымалася толькі за дзве хвіліны — без уліку часу, што пайшоў на падрыхтоўку фарбаў і паперы.

Акрамя друкарні, па перыметры залы размясціліся прэсы канца XIX стагоддзя — масіўныя жалезныя вынаходкі чалавецтва, дзякуючы якім атрымліваліся вытанчаныя гравюры. Яшчэ адзін вельмі цікавы экспанат — арыгінальнае запрашэнне на святкаванне 400-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Вільні.

Галоўным элементам выставы стала сама «Малая падарожная кніжка», размешчаная адразу на ўваходзе. Нягледзячы на вялікі ўзрост, яна захавалася ў добрым стане. Тэкст застаўся разборлівым, а гравюру можна разглядаць гадзінамі.

Працягнецца выстава да 15 студзеня.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом3

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?3

У Падмаскоўі ўзарваўся аўтобус, які перавозіў дзяцей у школу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць