Свет11

Крэмль не памяняў мапу на сваім сайце пасля далучэння акупаваных тэрыторый

Праз паўтара месяца пасля ўрачыстага «далучэння» «ДНР» і «ЛНР», Херсонская і Запарожская вобласці так і не з'явіліся на мапе, апублікаванай на сайце Крамля, заўважыла «Агентство». Няма абнаўленняў і на мапах, апублікаваных на афіцыйных сайтах урада і Савета Федэрацыі.

На ўсіх мапах — 85 суб'ектаў, як і было да верасня гэтага года. Пры гэтым у пераліку рэгіёнаў, размешчаных побач з картамі, анексаваныя рэгіёны згадваюцца.

У 2014 годзе, калі далучалі Крым, мапа на сайце Крамля абнавілася праз тры дні пасля таго, як Пуцін падпісаў усе дакументы. Тады ж памяняў карту на сваім сайце і Савет Федэрацыі.

З моманту «далучэння» чатырох рэгіёнаў іх памер пад кантролем Расіі ўжо скараціўся.

На наступны дзень пасля ўрачыстай цырымоніі ў Крамлі быў здадзены Ліман. А на гэтым тыдні Расія сышла з правага берага Дняпра, пакінуўшы ў тым ліку Херсон — адзіны абласны цэнтр, заняты пасля 24 лютага.

Пасля адступлення з правага берага Дняпра Расія пазбавілася кантролю над 4,9 тыс. кв км, сведчаць падлікі «Агентства». Пасля гэтага ў Расііі застаецца блізу 65 тысяч кв км анексаванай ва Украіны тэрыторыі.

Каментары1

  • А
    13.11.2022
    Ведалі, што ненадоўга)))

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць