Улада1616

Салдат будуць караць за партыйную прыналежнасць

Мяркуецца ўвесці пакаранне за прыналежнасць салдат тэрміновай службы за сяброўства ў палітычных партыях.

У Беларусі мяркуецца ўвесці адказнасць для вайскоўцаў тэрміноввай службы за ўдзел у дзейнасці палітычных партый. Пра гэта заявіў міністр абароны Леанід Мальцаў 8 кастрычніка, адказваючы на пытанні журналістаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Паводле яго слоў, норма, якая забараняе ўдзел салдат у дзейнасці палітычных партый, утрымліваецца ў праекце закона «Аб статусе вайскоўцаў», які Палата прадстаўнікоў прыняла 8 кастрычніка ў першым чытанні.

Мальцаў падкрэсліў, што грамадзяне, якіх прызываюць на ваенную службу, павінны прыпыніць сваё членства ў палітычных партыях і іншых арганізацыях, якія пераследуюць палітычныя мэты. Ён падкрэсліў, што салдаты, якія адмовіліся гэта зрабіць,

«будуць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам».

Мальцаў адзначыў, што ў цяперашнім законе аб статусе вайскоўцаў, прынятым яшчэ ў 1992 годзе, таксама ўтрымліваецца забарона на ўдзел у дзейнасці палітычных партый вайскоўцаў.

Акрамя таго, у новым законапраекце, будзе захавана норма, якая забараняе вайскоўцам удзельнічаць у забастоўках або іншых акцыях, прыпыняючы сваю службу. «Але не на службе, у вольны час, гэта не забараняецца», — сказаў Мальцаў.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб маладзёжных актывістах, прызваных на тэрміновую службу, Мальцаў заявіў: «У нас разважанні на тэму палітычнага прызыву нічога агульнага з рэальнасцю не маюць. Мы дзейнічаем дакладна ў межах заканадаўства. Для нас ёсць грамадзянін Беларусі, а не член палітычнай партыі, і мы прызываем яго паводле заканадаўства».

Апошнім часам у беларускую армію на тэрміновую службу былі прызваны грамадскія актывісты Франак Вячорка, Дзмітрый Жалезнічэнка, Алесь Каліта, Віталь Каратыш, Дзмітрый Федарук, Іван Шыла, Алесь Краўчэня, Яўген Скрабец і Андрэй Цянюта. Праваабаронцы заявілі, што ўлады Беларусі праводзяць «палітычны прызыў», пры гэтым парушаюць закон, у тым ліку фальсіфікуюць вынікі медыцынскіх даследаванняў.

Каментары16

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць