Грамадства

Прызначаная дата суда над мазырскімі «рэйкавымі партызанамі»

У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да двух жыхароў Мазыра: 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча. Судовы працэс пачнецца 6 снежня, справу будзе разглядаць суддзя Алег Харошка, паведамляе «Вясна».

Палітвязні Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч пазнаёміліся ў 2020 годзе падчас пратэстаў пасля выбараў. Пра іх затрыманне стала вядома 10 сакавіка 2022 года. Як лічыць следства, падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе яны выходзілі на дарогу з бел-чырвона-белым сцягам і блакавалі транспарт на цэнтральных вуліцах Мінска.

Канчатковае абвінавачанне мазыранам выстаўлена па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 2 арт. 295-3 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў;
  • ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 4 арт. 309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;
  • арт. 341 — апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці;
  • ч. 1 арт. 130 — распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • ч. 1 арт. 361 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Згодна з матэрыяламі справы, у перыяд са жніўня 2020 года па люты 2022 года Пляшкун і Сельвіч набылі кампаненты для вырабу «кактэйляў Молатава» і піратэхнічны выраб, якія захоўвалі і перавозілі ў розных транспартных сродках з мэтай іх наступнага выкарыстання пры здзяйсненні акту тэрарызму, нападзе на будынкі, дзяржаўныя ўстановы, транспартныя сродкі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Акрамя гэтага, Пляшкун нібыта сам вырабіў «кактэйлі Молатава» і сумесна з Сельвічам падрыхтаваўся да наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць транспартных сродкаў і шляхоў зносін, што магло пацягнуць смерць чалавека, крушэнне або аварыю.

У працяг сваіх дзеянняў Пляшкун, як сцвярджае следства, выкарыстоўваючы Тelegram-канал, прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, размясціў відэафайл з каментарамі пра дату і час перамяшчэння ваеннай тэхнікі, ваенізаваных падраздзяленняў і вайскоўцаў з мэтай ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці. Пасля чаго пад'ехаў да аднаго з прадпрыемстваў Мазырскага раёна і дарожнага знака, дзе нанёс фарбай на плот і знак цынічныя малюнкі і надпісы, у якіх даў негатыўную ацэнку жыхарам замежнай дзяржавы.

 З відэасюжэта БТ вынікае, што сачылі за мужчынамі пільна, бо паказалі кадры са схаванай камеры ў гаражы, дзе мужчыны абмяркоўваюць свае планы. На запісе яны гавораць аб перспектывах пашкоджання рэек.

Каментары

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць6

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

«Адчуванне, што трымаеш у руках жэле». У Мінску цяпер можна схадзіць у госці да звяркоў, якія вельмі любяць людзей

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

У Бабруйску спёка сёння днём рэзка змянілася на непагадзь ФОТЫ і ВІДЭА2

«У басейнах стоячы месца няма». Мінчукі рванулі на пляжы і ў аквазоны — і засталіся расчараваныя2

Сёння ўначы над Беларуссю ўзыдзе Клубнічны Месяц. Чаму яго так называюць?

«Штурмы ў крэдыт». Чым адрозніваецца фронт у справаздачах расійскага Генштаба ад рэальнасці9

Упершыню за час назіранняў тэмпература паветра ў Беларусі перакрочыла +40°C6

У Беларусі пагражаюць заблакаваць Spotify14

Бізнэсмен Віктар Шаўцоў дабіваецца выключэння яго з санкцыйных спісаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць6

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць