Аварыя адбылася ўначы 29 чэрвеня на 346‑м км аўтамабільнай дарогі М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расіі» ў Мінскім раёне, паведамляе ДАІ.

Каля 03:44 48‑гадовы мінчанін, кіруючы аўтамабілем Opel Vectra, пры ўездзе на аўтазаправачную станцыю ўрэзаўся ў прыпаркаваны цягач Renault Magnum.
За рулём фуры знаходзіўся 41‑гадовы кіроўца.
Кіроўца легкавога аўтамабіля атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары