Грамадства11

«Рэйкавага партызана» ў Лідзе пакаралі трыма гадамі калоніі

Суд Лідскага раёна 14 лістапада вынес прысуд Дзмітрыю Мядзведскаму, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, псаванні шляхоў зносін і абразе прэзідэнта, паведамляе «Вясна».

Судовы працэс вяла суддзя Наталля Лобан, якая зусім нядаўна, 26 верасня, была прызначана суддзёй на 5 гадоў. 

Мядзведскага затрымалі 2 верасня 2022 года, а ўжо 6 верасня 2022 года з'явілася «пакаяльнае» відэа з затрыманнем Дзмітрыя, у якім ён паведамляе, што ў 2020 годзе знаходзіўся ў чаце «Ліда 97%», дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама пісаў аб сваіх дзеяннях у плане «Перамога».

Паводле версіі сілавікоў мужчына заклікаў да забастоўкі, пратэстаў, а таксама прапаноўваў арганізоўваць дыверсіі на чыгунцы.

Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

ч. 1 арт. 309 КК — наўмыснае псаванне транспартнага сродку ці шляхоў зносін;

ч. 1 арт. 342 КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

ч. 1 арт. 368 КК — абраза прэзідэнта.

Суд завяршыўся за адзін дзень. Суддзя Наталля Лобан прызнала Мядзведскага вінаватым і пакарала яго пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму.

Каментары1

  • Litvin
    15.11.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць