Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі заклікаў жыхароў захоўваць спакой на фоне паведамленняў аб падзенні ракеты расійскай вытворчасці на ўсходзе Польшчы, у выніку якога загінулі два чалавекі.

«Я заклікаю ўсіх палякаў захоўваць спакой перад абліччам гэтай трагедыі, — сказаў Маравецкі пасля экстраннага пасяджэння ўрада ў Варшаве. — Мы абавязаны захоўваць вытрымку і асцярожнасць».
Прэм'ер-міністр таксама паведаміў, што Польшча павышае ступень боегатоўнасці асобных падраздзяленняў сваіх узброеных сіл, у прыватнасці ўзмацняючы кантроль за сваёй паветранай прасторай.
Каментары