Свет44

Стармер паведаміў пра пераход Вялікабрытаніі ў стан «баявой гатоўнасці»

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер абвясціў, што краіна пераходзіць у стан «баявой гатоўнасці» ў адказ на рост пагроз і глабальную нестабільнасць, паведамляе The Guardian.

Кір Стармер. Фота: Andy Buchanan, Pool Photo via AP

У сваёй прамове ў Глазга на аб’екце BAE Systems Кір Стармер падкрэсліў, што новы абарончы план Вялікабрытаніі мае тры асноўныя напрамкі:

1) Падрыхтоўка краіны да ваенных дзеянняў;

2) Узмацненне ролі ў НАТА;

3) Увядзенне і паскарэнне вайсковых інавацый.

Таксама план прадугледжвае павелічэнне абаронных выдаткаў да 3% ВУП.

Урад Вялікабрытаніі мае намер:

  • пабудаваць як мінімум шэсць новых заводаў па вытворчасці боепрыпасаў;
  • стварыць гібрыдны флот з дронаў, караблёў, падводных лодак і самалётаў;
  • у межах партнёрства AUKUS (з ЗША і Аўстраліяй) паставіць да 12 новых ударных падводных лодак;
  • палепшыць умовы жыцця і забеспячэння для вайскоўцаў,
  • укласці 15 мільярдаў фунтаў у праграму распрацоўкі ўласных ядзерных боегаловак.

Стармер адзначыў, што пагрозы сёння — найсур’ёзнейшыя з часоў Халоднай вайны. Ён згадаў пра вайну ва Украіне, новыя ядзерныя рызыкі, штодзённыя кібератакі і агрэсіўныя дзеянні Расіі ў паветры і водах Вялікабрытаніі.

Ён падкрэсліў: краіна мусіць быць гатовая абараніць мір праз сілу.

Міністр абароны Джон Хілі, у сваю чаргу, дадаў, што ўзмацненне ядзернага патэнцыялу — гэта выразны сігнал Маскве. У папярэдніх планах урада таксама было павелічэнне абаронных выдаткаў да 2,5% ВУП з цяперашніх 2,3% да 2027 года.

У абноўленым абаронным аглядзе Лондан прызнае Расію «неадкладнай і сур’ёзнай» пагрозай. У дакуменце адзначаецца, што з’яўленне дронаў, штучнага інтэлекту і іншых тэхналогій кардынальна змяняе характар сучаснай вайны.

Каментары4

  • жэўжык
    02.06.2025
    галаперыдол , толькі праз тры (!) гады пачалі варушыцца. Дзе яны былі раней?
  • галаперыдол
    02.06.2025
    жэўжык, глядзелі якія тэхналогіі пайдуць на перад. Украіна навучыла што будучае за дронамі
  • Максим Дизайнер
    03.06.2025
    Бриты совсем попутали берега. Думают, что зайдут с фанфарами, как в аграрный Китай в начале прошлого века, и поставят его раком. Под боком почти независимая Ирландия и пол мира, который бриты грабили столетиями. Тут может ни Австралия, ни Канада не помочь.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць