Грамадства44

Са Швецыі дэпартуюць жонку беларускага літаратара і журналіста Дзмітрыя Плакса

Жонка Дзмітрыя Плакса Ліза Аляксандрава-Зорына — расійская дысідэнтка, удзельніца палітычных пратэстаў. Пакуль яна мусіць выехаць са Швецыі, літаратар застанецца ў краіне з сынам Максіміліянам, якому 14 месяцаў, піша «Еўрарадыё».

Лідзія Аляксандрава-Зорына

«Я не звязваю гэтую сітуацыю з вайной Расіі супраць Украіны, але звязваю яе з экстрэмальна нізкім узроўнем прафесіяналізму шведскага міграцыйнага бюро. Тут вядзецца размова пра цалкам відавочную сітуацыю ўз'яднання сям'і. Мы жанатыя, у нас агульнае дзіця. Я — грамадзянін Швецыі, наша дзіця нарадзілася ў Швецыі», — паведаміў у каментары «Еўрарадыё» Дзмітрый Плакс.

Максіміліян, сын Дзмітрыя Плакса і Лідзіі Аляксандравай-Зорынай

Дзмітрый Плакс стала жыве ў Стакгольме з 1997 года, супрацоўнічаў са Шведскім Радыё, заснаваў і ўзначальваў на ім Беларускую службу. Ён адзін з галоўных перакладчыкаў шэдэўраў шведскай літаратуры на беларускую мову.

У 2019 годзе Дзмітрый Плакс страціў старэйшага сына Пятра. Хлопца засеклі сякерай на марскім узбярэжжы Швецыі. 16-гадовы падлетак памёр, нягледзячы на ​​намаганні дактароў. Супрацоўнікі шведскага міграцыйнага бюро ведаюць гэту гісторыю. Толькі сям'я дапамагла паважанаму літаратару, драматургу і радыёпрадзюсару падняцца на ногі пасля здарэння.

Каментары4

  • sert
    16.11.2022
    дядзька не рассказал но відімо она пробовала остаться по воссоедіненію семьі. а есть правіло что ждать ответ она должна не в швеціі. бюрократія. но она могла подать на беженство
  • Редиска46
    16.11.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Beerserk
    17.11.2022
    sert, ждать не в шведке —если подавалась вне страны.
    если подавалась внутри страны ,то ждать как раз надо бы по месту.
    другой вопрос в каком статусе она въехала в страну.
    мутная история ,думаю ,что опять чего то недоговаривают для красоты.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць