Усяго патроху33

Учора ў Лельчыцах было +25, а ў Шаркаўшчыне +8,5

8 кастрычніка розніца дзённых тэмператур у Беларусі перавысіла 16 градусаў, а па поўначы выпала да двух трацін месячнай нормы ападкаў.

Поўным кантрастаў аказалася надвор’е ў Беларусі днём 8 кастрычніка.

Прычынай стаў вельмі актыўны атмасферны фронт, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Калі на поўначы было холадна і ішоў дождж, то на поўдні — суха і горача для гэтай пары года.

Розніца максімальных дзённых тэмператур склала больш за 16 градусаў.

Халадней за ўсё было ў Віцебскай вобласці: Шаркаўшчына — 8,5 градуса вышэй за нуль, Лынтупы — 9, Верхнядзвінск — 9,3, Полацк — 9,9, Езярышча — 10,1. У Нарачы (Мінская вобласць) зафіксавана 9,5 градуса цяпла.

У той жа час у Лельчыцах быў устаноўлены абсалютны тэмпературны рэкорд дня для гэтага раённага цэнтра Гомельскай вобласці — плюс 25 градусаў (папярэдні максімум быў роўны 22,2 градуса і быў зафіксаваны ў 1977 годзе). Гэта ўсяго на 0,2 градуса менш за ўстаноўлены 80 гадоў таму рэкорд гэтага дня для ўсёй краіны (25,2 у Мар’інай Горцы ў 1929 годзе) і на 2,7 градуса менш за абсалютны максімум кастрычніка за ўвесь перыяд метэаназіранняў (27,7 градуса 7 кастрычніка 1893 года ў Калінкавічах).

На другім месцы Жыткавічы — 24,4 градуса (паўтарэнне рэкорда 1966 года), на трэцім — метэастанцыя «Палеская» — 24 градусы (пабіты рэкорд 1991 года 21,8 градуса), на чацвёртым — Брагін — 23,5 (пабіты рэкорд 1966 года 22,8 градуса).

Самым цёплым абласным цэнтрам аказаўся Брэст (23,2 градуса пры рэкордзе дня 23,7 у 1977 годзе), самым халодным — Віцебск (12,6). У Мінску было 18,6 градуса.

Моцныя дажджы прайшлі на большай частцы тэрыторыі Віцебскай і ў шэрагу раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Колькасць ападкаў склала ад траціны да дзвюх трацін кастрычніцкай месячнай нормы.

Больш за ўсё іх выпала ў Докшыцах — 34 мм, ці 34 літры вады на квадратны метр тэрыторыі (65% месячнай нормы), Ашмянах — 32 мм (62%), Нарачы — 30 мм (59%), Полацку — 21 мм (38%), Шаркаўшчыне — 20 мм (38%), Лынтупах — 20 мм (33%), Верхнядзвінску — 18 мм (33%), Вілейцы — 17 мм (35%), Віцебску — 17 мм (33%), Гродне — 16 мм (38%).

На 14 метэастанцыях Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей адзначаны навальніцы, што ў кастрычніку адбываецца нячаста.

Мінск не трапіў у зону моцных ападкаў (1 мм), аднак у сталіцы адзначана навальніца, пры гэтым на працягу паўгадзіны (з 20.30 да 21.00) тэмпература ўпала адразу на восем градусаў (з 19 да 11).

Нягледзячы на кантрасты надвор’я, абышліся без граду і штармавога ветру. Толькі ў Лідзе зафіксаваны парыў 15 м/с, адзначылі ў гідраметэацэнтры.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ9

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць