Вайна

«Быў перакананы, што нікому не прычыню шкоды». Жыхар Усць-Ілімска Іркуцкай вобласці, што адкрыў стральбу ў ваенкамаце, патлумачыў учынак

Жыхар Іркуцкай вобласці Руслан Зінін, які адкрыў стральбу ў ваенкамаце Усць-Ілімска, напісаў адкрыты ліст, у якім патлумачыў матывы сваіх дзеянняў. Ліст апублікавала «Тайга.інфа».

Па словах Зініна, ён прыйшоў 26 верасня ў ваенкамат з упэўненасцю, што ў яго сілах будзе не дапусціць мабілізацыі малодшага брата, якому напярэдадні прыйшла позва.

«Я таксама да апошняга моманту быў упэўнены, што не прычыню нікому якой-небудзь шкоды. Я катэгарычна супраць гвалту з малых гадоў, усе, хто мяне блізка ведае, могуць гэта пацвердзіць», — падкрэсліў Зінін.

Мужчына распавёў, што яго «па гэты дзень мучаць кашмары» пасля таго, як ён убачыў пасмяротныя фота свайго 18-гадовага школьнага прыяцеля, які быў прызваны на тэрміновую службу ў лістападзе 2021 года і загінуў у першыя дні вайны ва Украіне.

«Прадставіўшы на імгненне, што мне калі-небудзь, не дай бог, прыйдзецца ўбачыць такім свайго роднага чалавека, я зразумеў, што не змагу жыць далей, ведаючы, што нічога не распачаў, каб гэтага не дапусціць і гатовы быў з голымі рукамі кінуцца пад танк за любога са сваіх братоў», — адзначыў Зінін.

Па словах мужчыны, брат, якому прыйшла позва, меў, як і сам Зінін, прафесію ваеннага кіроўцы, якая ва ўмовах вайны фактычна рабіла яго «смяротнікам».

«Мой пратэст сям'я рашуча адпрэчыла, заявіўшы, што альтэрнатывай з'яўляецца турма, яны былі запалоханыя. Тады я зразумеў, што разлічваць можна толькі на сябе. Усё адбылося занадта хутка, таму я лічу, што не здолеў засцерагчы сябе і людзей ад непрадбачаных абставінаў. Усё тое, што адбылося далей у будынку ваенкамата лічу следствам сваіх фатальных памылак і трагічным збегам абставінаў», — напісаў ён.

У лісце Зінін падкрэсліў, што не сутыкаўся з катаваннямі з боку сілавікоў, але адзначыў, што мае патрэбу ў дапамозе цывільных дактароў, бо ў СІЗА няма неабходнага дыягнастычнага абсталявання. Ён таксама папрасіў «данесці спачуванні» да параненага ім ваенкама і яго сваякоў.

***

Зінін адкрыў стральбу ў ваенкамаце Усць-Ілімска 26 верасня неўзабаве пасля пачатку мабілізацыі ў Іркуцкай вобласці. У выніку інцыдэнту вайсковы камісар раёна Аляксандр Елісееў быў цяжка паранены і трапіў у рэанімацыю, 14 лістапада яго выпісалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць