Грамадства22

«У кабінеце ён ударыў мяне яшчэ раз — і я ўпала». Былая палітзняволеная распавяла пра катаванні 

Вольгу Рытус затрымалі 12 красавіка 2022 года. За тое, што ў 2020-м, як і тысячы іншых беларусаў, яна не змагла маўчаць пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і выйшла на вуліцу. Выбіць з яе «прызнанне віны» для відэа сілавікам не ўдалося. Ужо пазней родныя даведаліся: для гэтага з далікатнай жанчыны здзекаваліся — білі нагамі і аблівалі вадой. У турме беларуска правяла тры месяцы і была асуджаная на тры гады хатняй «хіміі». З прысудам жанчына не змірылася і збегла з краіны ў Польшчу. Сваю гісторыю Вольга распавяла журналістам MOST.

Да 2020 года ў Вольгі быў свой бізнэс у Мінску. Падчас прэзідэнцкіх выбараў яна вырашыла быць незалежным назіральнікам і была сведкай фальсіфікацый. Пасля масавых затрыманняў грамадзян, жанчына стала весці свой TikTok, дзе публікавала відэа з пратэстамі і збіццём беларусаў. Яе публікацыі набіралі дзясяткі і сотні тысяч праглядаў. Вольга не хавала сваіх поглядаў у сацыяльных сетках і рабіла таксама перапосты матэрыялаў, запісвала відэа, у якіх выказвала сваю пазіцыю супраць дыктатуры і вайны ва Украіне.

Вольгу затрымалі 12 красавіка 2022 года паводле арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у 2020 годзе. Дома ў Вольгі застаўся 12-гадовы сын. Пасля затрымання жанчыну павезлі ў ГУБАЗіК. Там з яе здзекаваліся супрацоўнікі службы.

— Ужо выходзячы з машыны, адзін з сілавікоў ударыў мяне ў галаву і сказаў, каб я глядзела ў падлогу. У кабінеце ён ударыў мяне яшчэ раз — і я ўпала. А ўжо далей пачаліся ўдары нагамі. У адзін момант зайшоў у кабінет мужчына — з выгляду адэкватны чалавек, як аказалася, ён ускрываў мой тэлефон. Спытаў у калег, што тут адбываецца, я ўжо падумала пра прамень надзеі і сказала, што ў гэтым месцы збіваюць людзей. Тады ён узяў мяне за валасы і выцягнуў з кабінета, цягаў па калідоры. Я не магла ўявіць, што такое можа быць у 2022 годзе ў цэнтры Мінска, — распавядае Вольга.

З жанчынай у ГУБАЗіКу паспрабавалі запісаць відэа. Але выціснуць з яе «прызнанне» ў сілавікоў, відавочна, не атрымалася. У відэа, якое зманціравалі на фоне дзвярэй, уставілі «нарэзкі» з допыту Вольгі. На ім жанчына кажа толькі пра тое, што яе заробак складае 500 рублёў і што ў яе ёсць BMW 2013 года выпуску. І больш нічога.

— На відэа я была з мокрымі валасамі, бо да гэтага моманту на мяне вылілі літр вады. Я ляжала на падлозе, і, каб прывесці ў прытомнасць, адзін з супрацоўнікаў ліў на мяне ваду з бутэлькі.

Пасля допыту жанчыну завезлі на Акрэсціна, дзе яна правяла 10 дзён у нечалавечых умовах. Далей было СІЗА на Валадарскага. Там упершыню пасля затрымання Вольгу звадзілі ў душ, і ёй пасля Акрэсціна Валадарка падалася санаторыем. У СІЗА жанчына правяла тры месяцы. Яна сядзела ў адной камеры з галоўным рэдактарам TUT.BY Марынай Золатавай.

4 ліпеня суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Вольгу Рытус вінаватай у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прысудзіў жанчыне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вольга Рытус была вызвалена ў зале суда. Праз месяц жанчына збегла з Беларусі.

Каментары2

  • Мангол
    24.11.2022
    Губазикам пожизненное. Только!
  • Кава
    24.11.2022
    Надо дать своим родителям почитать эту статью. Обязательно.

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць