Кіеўская рада ўхваліла рашэнне аб прысваенні экс-прэм'еру Брытаніі Борысу Джонсану звання ганаровага грамадзяніна Кіева.

Борыс Джонсан у Кіеве 9 красавіка 2022 года
«Борыс неаднаразова наведваў украінскую сталіцу — і ў мірны, і ў самы драматычны час нашай барацьбы супраць расійскага агрэсара. Джонсан рабіў і, я перакананы, у далейшым будзе рабіць усё магчымае, каб Вялікабрытанія і сусветныя лідары аказвалі неабходную дапамогу Украіне», — напісаў у сваім тэлеграме мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.
Ён дадаў, што брытанскага палітыка чакаюць у Кіеве, каб уручыць ганаровую ўзнагароду.
Каментары