Грамадства

Гродзенскага стаматолага-артапеда асудзілі за палітыку

Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага працэсу над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часці «Гродна Азот» Аляксандрам Дураевым, які амаль 50 разоў у сацыяльных сетках абразіў праўстаўнікоў улады і напасрэдна Лукашэнку. Апроч гэтага, некаторыя выказванні медыка палічылі паклёпам на Лукашэнку.

Працэс, які вёў суддзя Віталь Лабоцкі, пачаўся яшчэ 28 красавіка 2022 года, але разгляд прыпынілі для правядзення комплексных лінгвістычных экспертыз. 20 верасня ў працэсе абвясцілі чарговы перапынак, каб даць магчымасць абвінавачанаму сплаціць матэрыяльныя кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым.

Аляксандра Дураева затрымалі напачатку студзеня 2022 года. Утрымліваўся да суда ў гродзенскай турме № 1.

На відэа ператрусу дома Аляксандра на канале ГУБАЗіКа паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Гродзенец растлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га. Які закон ён парушыў часопісамі і чаму на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.

У віну Дураеву таксама размяшчэнне на асабістай старонцы ў «Аднакласніках» матэрыялаў з лагатыпамі і надпісамі «Белсат», Tut.by, «Зеркала», «Neхta» (рэсурсы прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі).

У ходзе судовага працэсу агучваліся вынікі шматлікіх лінгвістычных экспертыз. Так, экспертыза прызнала негатыўнымі выказванні ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі: «псіхапат», «звар’яцелы», «карнік і дыктатар», «жывёла» і дзясяткі іншых, назвала іх ненарматыўнай формай маўленчага выказвання. Некаторыя выразы прызнаныя непрымальнай формай выказвання. Іх пералік змяшчаецца на некалькіх дзясятках старонак справы.

Доктара абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 і ч. 2 арт. 367), а таксама ў незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса), і па сукупнасці пакаранняў 29 верасня канчаткова прызначылі пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каментары

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць