Клініка «Ева» перайменавала «чорную пятніцу» ў «ружовую» і прапануе набыць дзве порцыі донарскай спермы па цане адной
Мінская клініка «Ева», якая спецыялізуецца на жаночым і рэпрадуктыўным здароўі, абвясціла незвычайную зніжкавую акцыю. Там прапануюць набыць дзве порцыі донарскай спермы па цане адной.

Футбалісты Ліянэль Месі і Крышціяну Раналда. Фота: інстаграм Evaclinic
Арганізатары называюць дні зніжак «ружовай пятніцай» і рэкламуюць сваю прапанову вельмі арыгінальна.
Так, у інстаграм-акаўнце «Евы» з'явіліся жартоўныя карцінкі розных знакамітых мужчын са шкляначкамі спермы. Сярод іх Брэд Піт, Джэйк з «Аватара», Леанарда Дзі Капрыа і нават Ілан Маск, які запускае ракету з надпісам Sperm.
Акцыя дзейнічае ўсяго суткі і працягнецца да 13.00 26 лістапада.
Каментары
пи тух *ба** уро*