У Белавежскай пушчы знайшлі яліну з незвычайнай формай ствала
У Белавежскай пушчы знайшлі елку з надта мудрагелістай і незвычайнай для гэтага дрэва формай ствала, паведамляе сайт Нацыянальнага парку.
Звычайна ствол мае цыліндрычную форму, а ў гэтай яліны ніжняя ягоная частка — у выглядзе кеглі.
Як вызначылі спецыялісты, гэтай яліне прыблізна 45 гадоў. Яе вышыня — 22 метры.
Таксама, як адзначаецца на сайце, з падобных цікавостак у Нацыянальным парку «Белавежская пушча» можна ўбачыць дрэва-трызуб — зрастанне двух дрэў на адлегласці каля метра.
Каментары
"дрэва-трызуб — зрастанне двух дрэў" ?
такія (дрэвы-трызубы) бачыла. у натуры. у Станькава. ля 500-гадовага дуба. але чаму трызуб - гэта зрастанне двух дрэў?
дрэвы былі адной пароды. у асноўным бярозка і сасна
сябе падпалі, у каго не зраслося
дрэвы-то тут пры чым? у іх-то можа якраз і зрослася ўсё