Грамадства

Валанцёр Ілья Міронаў: Вады ўвечары наогул не давалі піць

Гомельскі валанцёр Ілья Міронаў распавёў выданню «Штодзень» падрабязнасці апошняга арышту і паразважаў пра перспектывы грамадскай дзейнасці.

— Ілья, распавядзі, калі ласка, як ты апынуўся ў ізалятары ў апошні раз?

Ілья Міронаў: Апошняе затрыманне адбылося 21 лістапада. Да гэтага да мяне прыходзіў інспектар па прафілактыцы злачынстваў, але мяне не было дома, бо я ездзіў у Мінск, на канцэрт гурта «Сектар Газа». Па прыездзе з Мінска, без усялякай задняй думкі, дамовіўся з інспектарам, зайшоўшы ў аддзяленне пасля абеду.

Даў міліцыянтам на прагляд свой тэлефон, бо я нічога не збіраўся хаваць, паколькі быў упэўнены ў тым, што нічога супрацьпраўнага ў мяне няма. Але я памыліўся. У мяне была падпіска, ды ўжо даўнавата, гадоў дзесяць, ва «Укантакце» на суполку «Мая краіна Беларусь» і пара рэпостаў у асабістыя паведамленні са спасылкай на тг-канал «Вясна», на якую я нават не быў падпісаны…

А што да асабістай перапіскі, я да апошняга быў упэўнены, што яе могуць правяраць толькі з санкцыі пракурора. У адносінах да мяне было складзена два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях: арт. 19.11 ч. 1 і ч. 2.

— Ці не паменшала ў цябе жадання займацца грамадскай дзейнасцю пасля прэсінгу?

Я як быў валанцёрам, так і застаўся ім, застаўся, нягледзячы на тое, што больш за год правёў у турме. Я з самага першага дня, нават не адпачыўшы некалькі дзён пасля выхаду на волю, працягнуў займацца тым, чым займаўся да арышту і змяшчэння ў турму.

А за год працы назбіралася столькі, што да гэтага часу, хоць і прайшло ўжо больш за месяц, не магу з усім разабрацца. Так атрымалася, што я пакуль што ўзяў на сябе вялікі кавалак дзейнасці: маніторынг судоў, напісанне лістоў салідарнасці, збор прадуктова-рэчавых перадач, не кажучы ўжо пра інфармацыйную і праваабарончую дзейнасць…

А грамадзянская супольнасць? Яна засталася такой жа. Толькі людзі крыху сталі больш асцярожнымі і ўважлівымі, хоць насамрэч засталіся такімі ж, якімі і былі — сумленнымі, салідарнымі, гатовымі падзяліцца апошнім акрайцам хлеба.

— Як да цябе ставіліся міліцыянты падчас затрымання?

— У Савецкім РАУС Гомеля, куды я прыйшоў на гутарку, неяк прадузята да мяне не ставіліся. За апошнія некалькі гадоў я ўжо больш за дзясятак разоў пабываў у яго кабінетах, таму адчуваў сябе як дома. Гэта, вядома, жарт. Я паказаў міліцыянтам тэлефон, на ім выявіліся так званыя экстрэмісцкія рэсурсы, якія ў прынцыпе, відаць, у мяне заставаліся з мінулага года, да майго арышту і дастаўкі ў турму. Са мной толкам не размаўлялі. Я прызнаў адразу, што гэта мае спасылкі, спадзеючыся, што мне не прыйдзецца сядзець і ўсё абыдзецца мінімальным штрафам у 20—30 базавых…

Але ў так званым «стакане», чакаючы транспарт для дастаўкі ў ІЧУ, правёў шмат часу, больш за пяць гадзін. Ужо за поўнач, прыбыўшы ў ізалятар, зноў сутыкнуўся, як я лічу, з парушэннем сваіх канстытуцыйных правоў у выглядзе адсутнасці пасцельнай бялізны, ручніка і мыла, чаго я быў пазбаўлены, на маю думку, у першы раз за ўвесь час.

У камеры ўжо знаходзіўся крымінальнік, які здзівіўся такому стаўленню да мяне з боку супрацоўнікаў ІЧУ, але прапанаваў мне ежы, пітва, бо на вячэру мы ўжо не паспелі, а ежы мне не прапанавалі.

Раніцай наступнага дня ў адносінах да мяне адбылося судовае паседжанне, на якім прысутнічала мая мама. Пастановай суддзі Савецкага раёна Гомеля Лагуновіча, быў прыгавораны да 5 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля чаго дастаўлены ў гэтую ж камеру, хату.

— Як змяніліся ўмовы ўтрымання ў ІЧУ? 

— Ужо ў ІЧУ сутыкнуўся з тым, што ўмовы сталі больш жорсткімі не толькі ў параўнанні з мінулым годам, але і нават з умовамі СІЗА, у якім я правёў 389 дзён. Па-першае, пры праверках, як дзённых, так і вячэрніх, правяраючыя ставіліся да нас горш, чым да крымінальнікаў. І гэта тычылася ўсяго: як металічных кайданкоў, якія зашпільвалі на рукі і якія часам сцягвалі так, што станавілася непрыемна, дыскамфортна. Нас выводзілі спінай да дзвярэй, пры гэтым тузаючы і ставячы «на расцяжку». Па-другое, харчаванне, пасля таго як дамова на пастаўку ежы была заключана з нейкім ІП, стала на парадак горшым. І вады ўвечары наогул не давалі піць. Ні пра якія два літры чыстай вады, якія патрабуюцца арганізму, гаворкі не магло ісці. Таксама адмовіліся ад перадачы ручніка. Тое ж тычылася прадуктовых перадач, якія прымаліся толькі па самым мінімуме. Ну, і самае галоўнае, што мяне абурыла: камеры былі адназначна перапоўненыя. І там, дзе павінны былі размяшчацца двое, размяшчалі пецярых, шасцярых, з-за чаго даводзілася спаць на стале, падлозе.

— Ці магчымая хоць нейкая публічная дзейнасць ў цяперашняй РБ? І навошта яна?

— Можна і трэба! Я ўжо казаў і зноў скажу, што наш шлях не рэвалюцыйны, а эвалюцыйны. Мы — беларусы, не ўкраінцы, не прыбалты і нават не палякі, хаця пражылі з імі істотна працяглы перыяд часу. Але палякам спатрэбілася больш за 30 гадоў на тое, каб памяняць рэжым, і тое, на маю думку, ім удалося толькі з-за таго, што ў самім СССР пачаліся істотныя праблемы, якія выклікалі перабудову і падзенне камуністычнага рэжыму. Магчыма, калі б не гэта, то і Польшчы спатрэбілася б больш часу. Таму толькі эвалюцыя, толькі мірныя пераўтварэнні і перамены, на што можа спатрэбіцца значны час, але, на мой погляд, гэта наш шлях.

Пачынаючы з 2020 года, адбылася кансалідацыя значных мас, усіх слаёў, нашай грамадзянскай супольнасці. Да гэтага былі нязначныя пратэсты, якія па шэрагу прычын, як знешніх, так і ўнутраных, не садзейнічалі кансалідацыі нацыі.

Грамадская дзейнасць патрэбная. Яна ўключае як інфармацыйна-асветніцкую дзейнасць, накіраваную на вывучэнне роднай мовы, гісторыі і культуры, так і іншых (праваабарончая, салідарнасць, аказанне дапамогі тым, хто за кратамі) — усе гэтыя ініцыятывы адносна бяспечныя, але яны эфектыўныя. Гэта ўсё кансалідуе грамадзянскую супольнасць, нават узмацняе, вось што трэба рабіць і не толькі на словах, але і на справе, штодзень, як цяжка б ні было.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду7

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Усе навіны →
Усе навіны

Самая беларусацэнтрычная праграма ЕГУ запрашае на падрыхтоўчыя курсы6

Ціханоўская сядзіць за адным сталом з кіраўнікамі дзяржаў на саміце ў Албаніі20

Дэпутаты пайшлі па крамах інспектаваць чырвона-зялёныя сцяжкі. І зрабілі заўвагі кіраўніцтву9

На дзіцячай пляцоўцы ў Гданьску хлопчык адмовіўся гуляць з беларускай дзяўчынкай. Яе бацька пачаў яго душыць12

З'явілася магчымасць набыць Радзівілаўскую карту ВКЛ4

Паглядзіце, які яркі дзіцячы садок будуюць каля Уручча1

«Адпраўлялі мыць туалеты і кідалі ў ШІЗА». Суседкі расказалі пра абыходжанне ў калоніі з экс-палітзняволенай Тамарай Каравай, якая пасля памерла4

Белавусаў падарыў Лукашэнку савецкія ўзнагароды6

Міністр абароны Украіны назваў прапановы Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду7

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць