Свет11

Сербія адмовілася пастаўляць тавары ў Расію ў абыход санкцый

Замежныя кампаніі не змогуць экспартаваць тавары праз Сербію, усе спробы рээкспарту будуць спыненыя. Пра гэта пасля сустрэчы з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і развіцця добрасуседства Оліверам Вархелі заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч.

Аляксандр Вучыч

Так Вучыч адказаў на словы Вархелі, што Сербіі перад уступленнем у ЕС неабходна «гарманізаваць» сваю знешнюю палітыку з Бруселем. Сербія — кандыдат на ўступленне ў ЕС з 2012 года.

Паводле Вучыча, у Сербіі ўжо былі выпадкі затрымання грамадзян, якія аказвалі дапамогу ў абыходзе антырасійскіх санкцый.

Акрамя таго, Вучыч выказаў ЕС падзяку за аказанне фінансавай падтрымкі Сербіі: да канца гэтага года Бялград атрымае 165 млн еўра. У рамках перамоў з еўракамісарам Сербія падпісала тры пагадненні з ЕС, у тым ліку рамачнае пагадненне аб фінансавым партнёрстве.

У лістападзе Вучыч заяўляў, што Бялград падтрымае еўрапейскія санкцыі супраць Расіі толькі з «дамоклавым мячом над галавой», бо Расія дапамагла Сербіі абараніць цэласнасць тэрыторыі ў 2015 годзе.

Каментары1

  • счётчик Гейгера
    02.12.2022
    Не верю сербам, ждут просто принятия в ЕС. Потом начнут творить тоже самое что и Венгрия...
    PS/ кто подпольно выдаёт визы в ЕС для белчиновников из списка санкционного ?

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў4

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты15

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць