«Цяпер чыста. Прыбяром толькі агароджу і ахову. Вільня была добрая і раней, але цяпер — лягчэй», — паведаміў мэр Вільні Рэмігіус Шымашус.

«Дзякуй усім, хто працаваў. Давайце яшчэ папрацуем, каб такіх (цяперашніх акупантаў) не засталося ва Украіне», — дадаў палітык.
Дэмантаж помніка на могілках у Антокалі пачаўся ў аўторак. Віленскае самакіраванне планавала прыбраць стэлы да 1 лістапада, але гэтаму перашкодзіла тое, што Камітэт ААН па правах чалавека паведаміў аб часовых мерах абароны, ужытых да мемарыяла.
Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус адзначыў, што дазвол на гэтыя работы выдадзены самакіраваннем і няма неабходнасці чакаць асобных тлумачэнняў ад ААН.
-
Літоўскую актывістку, якая пастаянна гойсала ў Мінск, асудзілі да абмежавання волі за адмаўленне злачынстваў СССР
-
Еўрапарламент прыняў рашэнне адмяніць еўрапейскія пошліны на прамысловыя тавары з ЗША
-
«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне
Каментары