Свет

ЗША пагражаюць Мінску новымі санкцыямі, калі ён дапаможа Маскве ў вайне з Украінай

Вашынгтон будзе і далей сачыць за тым, ці захоча Беларусь аказаць дадатковую дапамогу Маскве ў яе вайне з Украінай, і калі гэта адбудзецца, супраць Мінска могуць быць уведзеныя новыя санкцыі, заявіў на брыфінгу кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс.

Фота: Sergei Bobylev Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Калі мы ўбачым гэта [спробы аказваць дадатковую падтрымку], убачым патэнцыял для гэтага, то дамо прапарцыйны адказ шляхам увядзення дадатковых мер», — сказаў ён.

Прайс таксама пракаментаваў заяву расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, якую ён зрабіў на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам, — аб тым, што Расія не збіраецца «паглынаць» якую-небудзь дзяржаву, у тым ліку Беларусь.

Прадстаўнік Дзярждэпа назваў «верхам іроніі» той факт, што гэта фраза прагучала з вуснаў «кіраўніка краіны, які прама цяпер спрабуе гвалтоўна паглынуць іншага свайго мірнага суседа».

Залежнасць Лукашэнкі ад Пуціна выклікае ў Кіеве асцярогі, што расійскі прэзідэнт можа ў выніку прымусіць яго далучыцца да ваенных дзеянняў, якія Расія вядзе супраць Украіны.

На мінулым тыдні галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны ў інтэрв'ю часопісу Economist казаў, што Расія рыхтуе 200 тыс. вайскоўцаў да новага наступу, якое можа пачацца з поўдня, усходу ці нават з тэрыторыі Беларусі ўжо ў студзені.

Каментары

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты13

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Усе навіны →
Усе навіны

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку24

«З першага ж дня сын вяртаецца дадому пабіты». Беларуска змагаецца з булінгам у польскай школе36

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне33

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы2

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія2

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы8

Сярэдняя тэмпература цела людзей зніжаецца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты13

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Галоўнае
Усе навіны →