Меркаванні33

Дабрабыт і СМІ ўсё вырашаць? Спрэчная думка Нормана Дэвіса

Па беларускіх рэсурсах разляцеліся цытаты з аптымістычнага інтэрв’ю брытанскага гісторыка Нормана Дэвіса для Onet.pl пра Расію, якую той назваў «калекай з ядзернай зброяй». Таксама Дэвіс прадказаў бунт у Калініградскай вобласці. Цікава, чаму, задаецца пытаннем Алесь Кіркевіч на Budzma.org.

Norman Devis
Прафесар Норман Дэвіс. Фота: wiadomosci.onet.pl

Норман Дэвіс — паважаны брытанскі гісторык з вялізным спісам публікацый па-ангельску і па-польску. Як казалі ў часы Халоднай вайны — «спец па Усходняй Еўропе». Дэвіс на мяжы 1960-1970-х планаваў вучыцца ў Mаскве, але не атрымаў візы. Таму — абраў Кракаў і польскую тэматыку. Магчыма, калі б з вучобы ў Маскве нешта выйшла, то і высновы ў інтэрв’ю былі б іншыя…

«На фоне Эйфелевой башни с тобою селфи зае***м»

Вось цытата прафесара:

«На мой погляд, у Калінінградзе адбудзецца бунт супраць Расіі. Мясцовыя жыхары стаміліся ад цяперашняй сітуацыі. Яны знаходзяцца ў асяроддзі краін з нашмат лепшым узроўнем жыцця». 

Але якія высновы робіць чалавек, што бачыць побач лепшы ўзровень жыцця? Расіянін у перадваенныя часы мог аб’ездзіць увесь свет. Не толькі калінінградзец. Ды не толькі аб’ездзіць. Пажыць, набыць нерухомасць, уладкаваць дзяцей на вучобу. Ці — самому стаць уласнікам, скажам, нямецкага пашпарта.

Для гэтага не трэба было быць Салаўёвым ці менеджарам «Газпрама». Гэта не прывілей для абраных, а звыклая рэч: «На фоне Эйфелевой башни с тобою селфи зае***м». Або возьмем расіян Латвіі. Дык ім наогул не трэба было нікуды ехаць: вакол Еўропа, калі ласка!

А што ў выніку? Калоны аўтамабіляў з Z-сімволікай у Нямеччыне на падтрымку расійскай агрэсіі. Пра расійскамоўную меншасць у Латвіі, Літве, Эстоніі, мабыць, не трэба тлумачыць — там свая атмасфера. Паводзіны расійскіх турыстаў у Іспаніі, Швейцарыі, Францыі даўно сталі анекдотамі.

Prarasijskaja akcyja ŭ Hanoviery
Прарасійская акцыя ў Гановеры. Фота: dw.com

Прыгожае жыццё і дабрабыт побач, канешне, выклікаюць эмоцыі. Але якія? Зайздрасць, злосць, прагу «рэваншу». Блізкасць цывілізацыі не робіць варвара цывілізаваным. Гэта правакуе жаданне забраць ці знішчыць, калі не можаш вывезці з сабой: «Не доставайся же ты никому!»

Адзін зусім немалады чалавек, які заспеў Кёнігсберг у руінах у 1945-м, распавядаў, што нормай для савецкага жаўнера быў не толькі рабунак, але і знішчэнне. Абсалютна беспадстаўнае. Дамоў, мэблі, прадметаў побыту. Напрыклад, пусціць аўтаматную чаргу па буфеце з посудам у пустой кватэры. Чаму? «Потому что!..» Бо ўнутранае адчуванне сваёй іншасці — нясцерпнае.

«Ложь», «Фейк», «Не все так однозначно»

А вось яшчэ адна цытата прафесара Дэвіса — пра ролю СМІ:

«Жыхары Калінінграда значна лепш інфармаваныя пра тое, што адбываецца ў свеце, у параўнанні з расіянамі, якія жывуць дзесьці ў глыбінцы Сібіры. У Калінінградзе людзі бачаць, што адбываецца ў суседняй Літве, як жывуць у Польшчы».

Зноў жа, ці гэтая інфармаванасць вырашае? Узгадайце Расію 1990-х ці нават у раннія пуцінскія гады. Не было СМІ, якія пісалі праўду пра Чачню? Былі. Не было гораў інфармацыі пра папярэднія 70 год камунізму? Колькі хочаш. Ніхто не казаў у эфірах пра захоп НТВ і згортванне дэмакратыі?.. Крычалі ж!

Як аказалася, гэта «опіум для нікога». Бо не СМІ вызначаюць хаду думак і спосаб жыцця чалавека. А спосаб жыцця вызначае, якія СМІ ён чытае. Глядзіце, якая штука: кожны дарослы чалавек ужо мае пазіцыю па ключавых пытаннях. А інфармацыйныя патокі мы абіраем штодня толькі для таго, каб яшчэ раз пацвердзіць ужо наяўную ў галаве карціну свету.

Чытаем не для таго, каб адкрыць Амерыку, а па інерцыі. Каб накарміць адпаведныя долі мозгу. Інфармацыя — гэта базавы рацыён, з якім ты даўным-даўно звыкся.

Вось сітуацыя. Прыходзіш стомлены з працы, а табе замест пельменяў на талерцы падаюць цыкадаў у кісла-салодкім соусе. Ты будзеш гэта есці?.. Канешне, не. Таму на любую навіну, якая не ўкладаецца ў тваю карціну свету, можна сказаць: «Фейк», «Не все так однозначно», «Истина посередине». А раніцай — зноў на працу.

«Вдруг эти фашисты еще чо-нибудь заныкали?..»

У Калінінградзе мне пашчасціла пабываць усяго адзін раз. Школьнікам. У сярэдзіне нулявых. Мяне ўразіла атмасфера жыцця на руінах вялікай цывілізацыі.

Znak
Дарожны паказальнік на Калінінград. Фота: Paulius Peleckis / Getty Images

Кажуць, у некаторых раёнах на Рэйне сваёй новай керамікі не выраблялі ажно да VII-VIII стагоддзяў н. э. Бо — карысталіся старой, рымскай. Вось нешта падобнае і там, у Калінінградзе: дамы, інфраструктура, прадметы побыту — усё ад папярэднікаў, якія «загадкава зніклі».

Ну і вечны пошук па падвалах, на паддашках, пад падлогай: «Вдруг эти фашисты еще чо-нибудь заныкали?..» Калі ўсё будзе знойдзена і выкарыстана — можна рухацца далей. Як у пустыні. Ад калодзежа да калодзежа.

Вось гэтага цывілізацыйнага моманту, на маю думку, шаноўны Норман Дэвіс так і не зразумеў. Магчыма таму, што шмат год займаўся ўсё ж польскай, а не расійскай гісторыяй. А гэта — зусім розныя сусветы.

Каментары3

  • апошні інспэктар
    29.12.2024
    памятаю сваю паездку ў калінінград празь літву. зь літоўскага боку ўсё ахайнае, стылёвае, паўсюль нейкія рэстаранчыкі, гатэльчыкі... як уязджаеш на расейскую тэрыторыю, адразу пачынаецца знаёмы дэпрэсьняк. не магу сказаць, што сьвінства, але туга а занядбанасьць дакладна.
  • Рижский кот
    29.12.2024
    Полностью согласен с автором. Свинья всегда найдет себе грязь, точно как и русские найдут оправдание своей ущербности в имперскости, даже выехав в эмиграцию в ЕС или США. Эта их скрепа и имперская ментальность формировалась столетиями. Поэтому сомнительно утверждать что имперцы вдруг начнут бунтовать против своего царя. Посмотрите опросы, какой процент населения в Калининграде поддерживает Путина и войну, там стабильно 70-75%.
    Тоже помню свой визит в Калининград, символом которого является советский недострой в самом центре города на месте старого города и крепости, который уничтожили коммунисты. Потом хотели там построить очередную панельку, но союз канул, а при Ельцине-путине занимались чем угодно, войнами, воровством миллиардов, но только не городами. Желаю чтобы после распада России, Кенигсберг опять вернулся в Германию. Немцы бы уже давно все там восстановили и крепость, и уникальные фортификации и каналы, и дома с улочками.
  • , Gorliwy Litwin
    29.12.2024
    Усё слушна тут Кіркевіч напісаў .Але тое самае , ну хіба што з нейкім паніжаючым каэфіцыентам, можна і пра Белую Русь і яе тыповых жыхароў сказаць. Таму то яна і застаецца часткай Рускага Свету, як і Калінінград, Прыднястроўе і ДаМбас.

Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Андрэй Пачобут. Сімвал адзінства, мацнейшага за лукашызм15

Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Андрэй Пачобут. Сімвал адзінства, мацнейшага за лукашызм

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі святар, які падазраецца ў спробе згвалтавання дзяўчыны, адправіўся на вайну ва Украіну10

Папярэдняя прычына забойства чатырох дзяцей у Расіі — рэўнасць да жонкі3

Аляксандр Глеб прыехаў з пралукашэнкаўскім «Марафонам адзінства» ў Мазыр17

У навагоднюю ноч, напэўна, будзе дождж1

У Мінску з'явілася «гламурнае таксі»

Васьмікласніцу затрымалі за тое, што павесіла фота байцоў Рускага добраахвотніцкага корпуса3

Памілавалі яшчэ 20 чалавек13

У ЕС уступіў у сілу стандарт пра адзіны раз'ём для зарадкі11

Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Андрэй Пачобут. Сімвал адзінства, мацнейшага за лукашызм15

Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Андрэй Пачобут. Сімвал адзінства, мацнейшага за лукашызм

Галоўнае
Усе навіны →