Грамадства11

Пачаўся яшчэ адзін суд над прафсаюзнымі лідарамі

Суд над старшынёй БКДП Аляксандрам Ярашуком, яго намеснікам Сяргеем Антусевічам і супрацоўніцай офіса БКДП Ірынай Бут-Гусаім пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе.

Аляксандр Ярашук

Паводле інфармацыі на сайце Вярхоўнага Суда, прафсаюзныя актывісты абвінавачваюцца па двух артыкулах КК: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Згодна са звесткамі праваабаронцаў, арт. 342 інкрымінуецца ўсім траім, 361 — толькі Ярашуку, які раней публічна выступаў супраць санкцый.

БКДП аб'ядноўваў Свабодны прафсаюз Беларускі, Свабодны прафсаюз металістаў, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і Беларускі незалежны прафсаюз.

25 лістапада пачаўся судовы працэс над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў — палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам.

Іх абвінавачваюць у закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). 

Лідараў прафсаюзаў затрымалі ў сярэдзіне красавіка. Тады былі затрыманыя 15 чалавек.

Каментары1

  • чуня
    20.12.2022
    Известная позиция А.Ярошука не спасла его от судебного преследования. Вывод: нельзя быть немножко беременным. (И сомневаюсь, что МОТ вступится в защиту.)

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць