Навука і тэхналогіі

Твары жанчын не старэюць да 30 гадоў, у той час як мужчыны старэюць роўненька ад 18-ці, выявілі навукоўцы

Тлушч на шчоках жанчын пачынае адкладацца пасля 30 гадоў, тады скура пачынае абвісаць, а твар — шырэць.

Выява: Scientific Reports (Sci Rep)

Даследаванне паказала, што твары жанчын пачынаюць пашырацца, калі ім спаўняецца 30 гадоў, а на шчоках пачынае назапашвацца тлушч. Тлушч на шчоках утвараецца натуральным шляхам, ён пакрывае скулы і размяшчаецца паміж тваравымі цягліцамі. Выгляд жа мужчын няўхільна змяняецца цягам усяго жыцця.

The Telegraph распавядае, што даследчыкі з Прагі набралі 456 чалавек, адсканавалі іх твары і стварылі «сярэднія» твары за кожнае дзесяцігоддзе жыцця, адсочваючы, як 20 ключавых маркераў твару змяняліся з узростам. Былі дэталёва ацэненыя ўзроставыя змены, і каманда стварыла мадэлі для мужчын і жанчын ва ўзросце 15, 20, 30, 40, 50, 60, 70 і 80 гадоў.

Даследчыкі адсочвалі, як стандартны твар змяняўся з цягам часу і ў якіх менавіта ўчастках. Высветлілася, што ў цэлым твары мужчын і жанчын змяняюцца аднолькава, але з некаторымі прыкметнымі выключэннямі. Твары мужчын, як правіла, няўхільна пашыраюцца на працягу ўсяго жыцця да 60 гадоў, пасля чаго яны пачынаюць змяншацца. Жаночыя твары, аднак, не змяняюцца з 20 да 30 гадоў — і толькі ў 30 пачынаюць пашырацца. Гэта абумоўлена, па словах навукоўцаў, значнымі зменамі ў вобласці шчок, калі тлушч назапашваецца на шчоках і скулах.

Ад 30 да 60 гадоў твары абодвух полаў павялічваюцца ў памерах і нязначна пашыраюцца. У адрозненне ад жаночых твараў, мужчынскія пасля 60 гадоў трохі памяншаюцца. Старэнне пасля трыццаці гадоў выяўляецца не толькі ў пашырэнні твару, але і ў абвісанні мяккіх тканак і большай бачнасці скурных складак.

Выява: Scientific Reports (Sci Rep)

Паступовае пашырэнне твараў мужчын, якім ад 20 да 30 гадоў, таксама вінаватае ў страце рэзкай лініі сківіцы, высветлілі навукоўцы. Так, у большасці мужчын ад 20 да 40 гадоў падбародак быў прыкметным і выступаў, але з узростам ён памяншаўся. Пашырэнне твару і памяншэнне выступу падбародка азначае, што лінія сківіцы мужчыны з часам павольна знікае. У наступны перыяд даследчыкі не заўважылі якіх-небудзь істотных адрозненняў паміж паламі ў старэнні твараў.

Каманда таксама падкрэсліла, што пасля 60 гадоў мяккія тканкі ў «бакавой вобласці ніжняй сківіцы» пачынаюць правісаць. Большасць вымярэнняў твару павялічваецца з узростам, аднак шырыня і вышыня вочнай шчыліны пры гэтым значна звужаецца. Аналагічным чынам вышыня рота значна памяншаецца з цягам часу ва ўсіх прааналізаваных узроставых катэгорыях.

Каментары

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка7

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі29

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка7

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць