Эканоміка11

Гандлёвыя сеткі прадаўжаюць тэрміны сацыяльных зніжак

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зноў дамовілася з прадстаўнікамі буйных беларускіх гандлёвых сетак аб наданні сацыяльных зніжак некаторым катэгорыям пакупнікоў. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка МАРГ Аляксея Багданава паведамляе БелТА.

Гэта ўжо другое прадаўжэнне дамоўленасці аб наданні сацыяльна неабароненым групам насельніцтва дадатковай зніжкі ў памеры 10% на шэраг тавараў. Цяпер яно будзе дзейнічаць да сакавіка 2023 года.

Па словах міністра, праграма сацыяльных зніжак карысталася вялікай папулярнасцю: у крамах выдалі звыш 1,5 млн зніжкавых картак, пачынаючы са студзеня беларусы сукупна змаглі ашчадзіць каля 21 млн рублёў.

Удзельнікі праграмы (14 гандлёвых сетак), а таксама тавары, якія трапляюць пад зніжкі, застаюцца ранейшымі.

Упершыню праграму сацыяльных зніжак запусцілі 17 студзеня 2022 года. Зніжка ў памеры 10% даецца пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем'ям і малазабяспечаным людзям. З ёй можна купіць танней, напрыклад, хлеб, муку, аўсяныя шматкі, макарону, ялавічыну, свініну, курынае мяса, малако, а таксама некаторую гародніну і садавіну.

Улетку ўлады казалі, што зніжка, магчыма, будзе павялічаная з 10 да 15%, але пакуль усё застаецца па-ранейшаму.

Каментары1

  • даведка
    28.12.2022
    А толку от тех скидок для нищих, если даже овсяные хлопья на фото за последнее время подорожали в разы. 

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня5

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

1200 метраў і від на праспект Пераможцаў. У ГЦ «Замак» нарэшце адкрыўся фуд-корт

Ціханоўская застаецца для прапаганды ворагам нумар адзін. Вось новыя метадычкі, яны датычаць партрэтаў і аховы29

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне12

Прыгожа, але вельмі дорага. Беларуска год пражыла ў Харватыі па візе лічбавага качэўніка6

Беларуску павінны судзіць у ЗША за кантрабанду авіядэталяў у Расію, але аддзел міграцыі хоча яе як нелегалку дэпартаваць да суда1

Бягуха Марына Арзамасава трэцім разам стала маці3

Курэйчыка абвінавацілі, што ён напісаў сцэнар пра палкаводца Суворава. А як усё было?9

Праз два тыдні Лукашэнка зноў сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня5

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць