Грамадства11

Мінэнерга абвергла інфармацыю пра апраменьванне супрацоўнікаў Беларускай АЭС

Пасля публікацыі Еўрарадыё інфармацыі пра магчымае апраменьванне ў красавіку персаналу Беларускай АЭС Міністэрства энергетыкі выступіла з хуткім абвяржэннем, заявіўшы, што гэтая інфармацыя — фэйк.

Паводле прэс-службы міністэрства:

«Шматузроўневыя сістэмы аўтаматычнай абароны, якія дзейнічаюць на станцыі, забяспечваюць бяспечную працу персаналу і выключаюць магчымасць радыяцыйнага ўздзеяння ў зоне кантраляванага доступу вышэй дапушчальных нормаў».

«Усе работы ў рамках планава-папераджальнага рамонту, у тым ліку частковая перагрузка свежага ядзернага паліва на першым энергаблоку БелАЭС, праводзіліся са строгім захаваннем устаноўленых нагляднымі органамі патрабаванняў і міжнародных нормаў. Гэтыя тэхналагічныя работы выкананыя ў штатным рэжыме».

Міністэрства энергетыкі заклікае верыць толькі афіцыйным крыніцам, бо толькі яны, маўляў, аб'ектыўныя і дакладныя.

Чытайце таксама:

Еўрарадыё: На Беларускай АЭС адбылося апраменьванне персаналу

Каментары1

  • Ня-Гутнік
    30.12.2022
    Жорсць, яны нават схлусіць нармалёва не могуць, горш за першакласніка адгаворваюцца. "Міністэрства энергетыкі заклікае верыць толькі афіцыйным крыніцам" - а вашыя перапіскі ў электроных зваротах, кшталту, недастаткова афіцыйная крыніца? Сказалі б, што гэта не на АЭС было, і ўвогуле — ложная трывога, і ніхто б нічога не даказаў. Але ж не, на роўным месцы спатыкнуцца.

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў11

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік7

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць